Улада

Таісія Бондар

* * * Яшчэ ў 1970-х напісалася: І калі гром нябёсы скалане, Глыбінь зямных адчую прыцяжэньне, Ня сьвечку вы пастаўце — келіх мне, Каб мог падняць і ў цёмнай старане Яго за вас: Таіса, Рая, Жэня… Верш называўся «Паэтэсы». Таіса, Рая, Жэня — Таісія Бондар, Раіса Баравікова, Яўгенія Янішчыц… Дзьве зь іх прыцяжэньне зямных глыбінь адчулі раней за мяне.

* * *

Яшчэ ў 1970-х напісалася:

І калі гром нябёсы скалане,

Глыбінь зямных адчую прыцяжэньне,

Ня сьвечку вы пастаўце — келіх мне,

Каб мог падняць і ў цёмнай старане

Яго за вас: Таіса, Рая, Жэня…

Верш называўся «Паэтэсы». Таіса, Рая, Жэня — Таісія Бондар, Раіса Баравікова, Яўгенія Янішчыц… Дзьве зь іх прыцяжэньне зямных глыбінь адчулі раней за мяне.

Не ўгадаеш… Ні з келіхам, ні са сьвечкай…

З твару адной паэткі, разумеючы, што яна — адна з найлепшых, я, у апошні момант знайшоўшы вакара, здымаў пасьмяротную маску і каменна плакаў на яе пахаваньні. З другой паэткай, таксама разумеючы, што яна — адна з найлепшых, я не размаўляў амаль дзесяцігодзьдзе жыцьця і нават не пайшоў у шпіталь, каб разьвітацца зь ёй. А яна, як і Еўдакія Лось, згаданая ў тым жа вершы, захварэла на тую ж хваробу…

«Дай божа мужна жыць, памерці так, як мужна памірала Еўдакія». Нібыта наклікаў… Праз столькі гадоў…

З год таму мяне ўсур’ёз дапытвалі, ці не адмоўлюся ад вершу «Паэтэсы»? Хтосьці там адмовіўся ад падараваных Таісай кніг, нехта — ад прысьвечаных ёй карцін…

Што ж нас гэтак разьвяло, разьяднала?.. Дальбог, немаведама што. І, можа, найстрашнейшае тое, што з гэтым немаведама чым мы ўжо будзённа звыкліся. Усё нармалёва, як кажа Раіса Баравікова, якая, дзякуй богу, жывая.

«Жывы схіляесься і, як сябе, шкадуеш…» — яно так паміж быцьцём і нябытам. Тым ня менш, і пасьля таго, як сыдзеш у нябыт, з табой нічога не сыходзіць. Доўжыцца, але што і дзеля чаго?..

Увечары таго дня, калі ня стала Таісіі Бондар, па беларускім нацыянальным тэлебачаньні адзін за адным паказваліся два фільмы. Няма патрэбы казаць, што паказваліся без аніводнага беларускага слова, за якое стаім мы нібыта ўсе разам — хоць у «Літаратуры і мастацтве» ці «Маладосці», хоць у «Нашай Ніве» ці «Дзеяслове». Адзін фільм — пра рай на зямлі пры Сталіне, другі — пра рай на зямлі пры Лукашэнку.

Ня ўсё нармалёва, Рая…

Каментары

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць