Свет

Румынскі парламент абвясціў вотум недаверу прэм'ер-міністру

Румынскія парламентарыі прагаласавалі за адхіленне ад пасады прэм'ер-міністра краіны Сорына Грындзяну, які ўзначаліў урад менш за шэсць месяцаў таму, паведамляе ВВС.

Галасаванне было ініцыяванае кіруючай парламенцкай кааліцыяй, у якую ўваходзяць Сацыял-дэмакратычная партыя Румыніі (PSD), членам якой з'яўляецца і сам Грындзяну, а таксама «Альянс лібералаў і дэмакратаў». Дэпутаты палічылі, што прэм'ер не спраўляецца з правядзеннем эканамічных рэформаў.

У падтрымку вынясення вотуму недаверу Грындзяну і яго ўраду выказаўся 241 дэпутат пры неабходным мінімуме ў 233 галасы.

14 чэрвеня ўсе міністры, якія з'яўляюцца членамі PSD, падалі ў адстаўку ў знак недаверу Грындзяну. Пасля гэтага лідар партыі Лівіў Драгня заявіў, што сацыял-дэмакраты сумесна з «Альянсам лібералаў і дэмакратаў» гатовыя сфармаваць новы кабінет.

Грындзяну, аднак, адмовіўся пакідаць свой пост і абвінаваціў Драгню ў спробе замяніць яго лаяльным чалавекам і такім чынам засяродзіць уладу ў сваіх руках.

Сам Драгня не можа прэтэндаваць на пасаду прэм'ера з-за судзімасці.

Урад пад кіраўніцтвам Грындзяну быў зацверджаны ў снежні 2016 года. Яго кандыдатуру прапанавала парламенцкая большасць.

У лютым у Румыніі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць прыняцця паправак, што прадугледжваюць амністыю для карумпаваных чыноўнікаў, якія нанеслі дзяржаве шкоду менш за 200 тысяч леяў (47,5 тысячы даляраў).

Пратэстоўцы таксама патрабавалі адстаўкі ўрада. У выніку кабінет міністраў адмовіўся ад унясення адпаведных паправак у крымінальны кодэкс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Альпініст пакінуў дзяўчыну на гары, каб збегаць па дапамогу. Цяпер яго судзяць як за забойства8

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення5

У Клецку каля чыгункі знайшлі акрываўленыя трупы сабак. Што з імі здарылася?

Мерц: Расія загразла ў страшным варварстве, і гэта не зменіцца14

Марыя Калеснікава адказала, хто нясе адказнасць за падзеі 2020 года і чаму не абысціся без размовы з Лукашэнкам43

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА1

«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата2

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць