Спорт

Самсонаў да кітайцаў не дабраўся

Надзіва рана скончыў выступленьне ў настольным тэнісе на Алімпіядзе Ўладзімер Самсонаў. Беларус правёў толькі дзьве сустрэчы. Для беларусаў сёньняшні дзень на Гульнях быў безмэдальны.

Надзіва рана скончыў выступленьне ў настольным тэнісе на Алімпіядзе Ўладзімер Самсонаў. Беларус правёў толькі дзьве сустрэчы.

Спачатку Самсонаў, які займае пяты радок у сусьветным рэйтынгу, у сухую перамог немца Крыстыяна Зюса — 4:0. Супернікам Валодзі па 1/8 фіналу быў швэд Ёрген Пэрсан (ён у рэйтынгу 34‑ы). Спачатку Самсонаў упэўнена перамагаў — 3:1, але потым адбылося нешта неверагоднае і скандынаў выйграў тры наступныя сэты — 7:11, 10:12, 9:11.

Самсонаў ляцеў у Пэкін, як адзін з галоўных прэтэндэнтаў пабіць кітайскую гегемонію ў гэтым відзе спорту. Дайсьці да прадстаўнікоў Паднябеснай не атрымалася і блізка.

У сучасным пяціборстве беларус Дзьмітры Мелях стаў дванаццатым. Дзесяціборац Андрэй Краўчанка пасьля трох відаў праграмы займае дзевяты радок, але захоўвае добрыя шанцы на мэдалі.

Але найбольшыя беларускія спадзяваньні на мэдалі былі зьвязаныя з спартовай хадой у жанчын. На жаль, наш лідэр Рыта Турава паказала толькі адзінаццаты вынік.

Не змагла выйсьці ў фінал жаночая эстафэтная зборная у дысцыпліне 4 па 100. У сваім забегу яны паказалі толькі шосты вынік, што далёка для трапляньня ў фінал. А вось кідальніку дзіду Ўладзімеру Казлову пашанцавала болей — ён у фінал прайшоў.

У мэдальным заліку зборная Беларусі займае высокі пятнаццаты радок:

ЗША 28 34 30 92

Кітай 46 15 22 83

Расея 16 16 20 52

Вялікабрытанія 17 11 11 39

Аўстралія 11 13 14 38

Германія 11 8 12 31

Францыя 4 12 14 30

Карэя 10 10 6 26

Японія 9 6 9 24

Італія 6 7 8 21

Украіна 5 4 9 18

Нідэрлянды 6 5 4 15

Канада 2 7 5 14

Куба 2 6 6 14

Беларусь 2 3 8 13

Гішпанія 4 5 2 11

Казахстан 1 4 5 10

Ямайка 5 3 1 9

Новая Зэляндыя 3 1 5 9

Румынія 4 1 3 8

Польшча 3 4 1 8

Кенія 2 4 2 8

Бразылія 1 1 5 7

Чэхія 3 3 0 6

Грузія 3 0 3 6

КНДР 2 1 3 6

Данія 2 1 3 6

Турцыя 1 3 2 6

Нарвэгія 1 3 2 6

Узбэкістан 1 2 3 6

Азэрбайджан 1 2 3 6

Славаччына 3 1 1 5

Швайцарыя 2 0 3 5

Славенія 1 2 2 5

Інданэзія 1 1 3 5

Баўгарыя 1 1 3 5

Вугоршчына 0 4 1 5

Літва 0 2 3 5

Армэнія 0 0 5 5

Зымбабвэ 1 3 0 4

Швэцыя 0 3 1 4

Тайвань 0 0 4 4

Этыёпія 2 1 0 3

Фінляндыя 1 1 1 3

Аргентына 1 0 2 3

Харватыя 0 1 2 3

Аўстрыя 0 1 2 3

Грэцыя 0 1 2 3

Тайлянд 1 1 0 2

Манголія 1 1 0 2

Эстонія 1 1 0 2

Індыя 1 0 1 2

Мэксыка 1 0 1 2

Альжыр 0 1 1 2

Таджыкістан 0 1 1 2

Калюмбія 0 1 1 2

Кыргызстан 0 1 1 2

Сэрбія 0 1 1 2

Бахрэйн 1 0 0 1

Туніс 1 0 0 1

Камэрун 1 0 0 1

Панама 1 0 0 1

Сынгапур 0 1 0 1

Чылі 0 1 0 1

Віетнам 0 1 0 1

Эквадор 0 1 0 1

Трынідад і Табага 0 1 0 1

Малайзія 0 1 0 1

Партугалія 0 1 0 1

ПАР 0 1 0 1

Дамініканская рэспубліка 0 1 0 1

Тога 0 0 1 1

Егіпет 0 0 1 1

Марока 0 0 1 1

Іран 0 0 1 1

Латвія 0 0 1 1

Ізраіль 0 0 1 1

Вэнэсуэла 0 0 1 1

Аўганістан 0 0 1 1

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць