Здарэнні88

Рыбакі пераплылі Сож, каб пагаварыць са знаёмым украінцам, — і заплацяць па 840 рублёў

Улетку шмат хто з рыбакоў у пошуках клёвых месцаў накіроўваюцца ў Лоеўскі і Брагінскі раёны, па рэках якіх праходзіць мяжа Беларусі з Украінай, піша «Гомельская праўда».

Гомельская памежная група нагадвае аматарам рыбнай лоўлі аб неабходнасці прытрымлівацца правіл знаходжання ў памежнай паласе.

«Дзяржпагранкамітэт ідзе насустрач і дазваляе рыбную лоўлю грамадзянам, якія атрымалі пропускі ў памежную паласу», — адзначыў афіцэр аддзела ідэалагічнай працы Гомельскай памежнай групы Віктар Салавей. — Пры гэтым кожнаму тлумачыцца парадак знаходжання, у тым ліку і забарона выхаду на бераг Украіны. Тым не менш знаходзяцца рыбакі, якія ігнаруюць парадак «.

Восенню мінулага года была заведзеная крымінальная справа ў дачыненні да двух гамяльчан. Яны наўмысна парушылі мяжу ў раёне вёскі Хомінка Лоеўскага раёна. На маторнай лодцы пераплылі Сож, па галоўным фарватэры якога праходзіць дзяржмяжа.

Нелегалаў засеклі супрацоўнікі памежнай службы Украіны. Беларусаў затрымалі і перадалі гомельскім калегам. Як потым растлумачылі парушальнікі, яны пераплылі раку, бо хацелі пагаварыць са знаёмым жыхаром Украіны.

Паводле рашэння суда Лоеўскага раёна, двух гамяльчан за парушэнне мяжы пакаралі штрафам у памеры 840 рублёў кожнага.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць