Літаратура55

Сусветная спадчына Францыска Скарыны — кніга, рэйтынг якой набліжаецца да ўзроўню дасягненняў самога першадрукара

«Сусветная спадчына Францыска Скарыны» — твор, які грунтоўна раскрывае аспекты жыцця і творчасці беларускага першадрукара. Прыйдзецца даспадобы даследчыкам дзейнасці Ф.Скарыны, а таксама ўсім цікаўным. Узнагароды і адметнасці выдання:

Гран-пры XIV міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД.

Гран-пры конкурсу II Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Eurasian Book Fair 2017 у Астане.

У выданні выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі (Адэса), Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан), карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка (Мінск), Бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта (Кембрыдж), Бібліятэкі Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх (Вільнюс), Бібліятэкі Троіцкага каледжа (Кембрыдж), Брытанскай бібліятэкі (Лондан), Верхнелужыцкай навуковай бібліятэкі (Гёрліц), Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква), Закарпацкага абласнога краязнаўчага музея імя Т. Лягоцкага (Ужгарад), Каралеўскай бібліятэкі (Капенгаген), Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі Украіны імя В. Стэфаніка (Львоў), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск), Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы (Варшава), Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага (Кіеў), Нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі (Прага), Нацыянальнага музея імя А. Шаптыцкага (Львоў), Нацыянальнага музея Чэшскай Рэспублікі (Прага), Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква), Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург), Універсітэцкай бібліятэкі (Вроцлаў).

Выданне серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое пачалося ў 1517 годзе выпускам першай кнігі беларускага асветніка і друкара Францыска Скарыны. Беларускае кнігадрукаванне развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім, выкарыстоўваючы перадавыя напрацоўкі ў гэтай справе. Багата ілюстраванае выданне, падрыхтаванае беларускімі спецыялістамі ў галіне кнігазнаўства і скарыназнаўства, распавядае пра кожную кнігу беларускага першадрукара і такім чынам наглядна прадстаўляе кніжную спадчыну Францыска Скарыны, якая ў наш час зберагаецца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі.

Набыць кнігу можна ў сталічнай кнігарні «Акадэмкніга», або замовіць поштай. 

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць