Спорт22

БАТЭ выйграў у брэсцкага «Дынама» ў цэнтральным матчы 18-га туру чэмпіянату краіны 

На футбольным чэмпіянаце Беларусі сёння стартавалі матчы 18-га тура, паведамляе карэспандэнт БелТА. Дзейныя чэмпіёны краіны футбалісты барысаўскага БАТЭ прымалі на сваім полі брэсцкае «Дынама» і дамагліся мінімальнай перамогі - 1:0.

Пачатак гэтага паядынку засталося за берасцейцамі, затым ініцыятыву перахапілі гаспадары. Потым госці зноў былі больш актыўныя ў асноўным за кошт вострых перадач Арцёма Мілеўскага, але яго партнёры не выкарыстоўвалі выгадныя моманты.

Бліжэй да перапынку барысаўцы стварылі галявы момант, аднак галкіпер Жэрэмі Малерб быў на вышыні. Адразу пасля аднаўлення гульні барысаўцы правялі прыгожую атаку, і Міхаіл Гардзяйчук скарыстаўся дакладным пасам Мірка Іваніча - 1:0. Гэта ўжо 9-й гол для Гардзейчука, ён дагнаў лідара бамбардзірскай гонкі мінскага дынамаўца Антона Сароку.

Адразу пасля прапушчанага мяча берасцейцы не выкарыстоўвалі добрую магчымасць зраўняць лік. Тут жа адзін з лідэраў БАТЭ Ігар Стачэвіч пайшоў да брамы Малерба, але пасля яго ўдару мяч прайшоў у сантыметрах ад стойкі.

У далейшым абедзве каманды правялі нямала атак, але вынік не змяніўся і БАТЭ выйшаў на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. Брэсцкае «Дынама» перад гэтым матчам атрымала тры вікторыі запар.

У іншым сённяшнім паядынку «Іслач» у Мінску прайграла гасцям з «Гарадзеі» з буйным лікам 0:4. Пачатак разгрому паклаў Дзмітрый Ігнаценка, затым абаронца гаспадароў Аляксандр Логінаў адправіў мяч у свае вароты. Пасля перапынку галявы дубль аформіў бразільскі легіянер гасцей Тайнан Велкер.

Становішча ў групе лідараў пасля сённяшніх сустрэч: «Шахцёр» - 40 ачкоў (17 матчаў; розніца мячоў - 25/07), БАТЭ - 39 (18; 28/08), «Дынама» (Мінск) - 37 (17; 25- 9).

У суботу, 12 жніўня, адбудуцца 3 паядынку: «Слуцк» - «Нёман» (Гродна), «Віцебск» - «Нафтан» (Наваполацк), «Крумкач» (Мінск) - «Днепр» (Магілёў). Завершыцца 18-ы тур 13 жніўня - лідар турніру салігорскі «Шахцёр» прыме ў сябе дома «Мінск», сталічнае «Дынама» на сваім полі згуляе з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам», а ў Мазыры мясцовая «Славія» сустрэнецца з суседзямі з «Гомеля».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць