Свет2222

Ва Узбекістане затрымалі амаль чатыры тысячы грамадзян, якія «бязмэтна гулялі» ноччу 

Ва ўзбекскім горадзе Харэзм у ноч з 26 на 27 жніўня ў рамках мерапрыемства «Тун» («Ноч») былі затрыманыя 3706 чалавек за тое, што яны «бязмэтна гулялі» па вуліцы ў начны час сутак. У мерапрыемстве па затрыманні прымалі ўдзел міліцыя, супрацоўнікі пракуратуры, судоў і прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, паведамляе мясцовае аддзяленне «Радыё Свабода».

Выраз «бязмэтна гулялі» прыводзіцца ў афіцыйным паведамленні абласнога ўпраўлення МУС. Затрыманні людзей пачаліся 26 жніўня пасля дзевяці вечара. Па словах супрацоўніка прэс-службы МУС Узбекістана, вялікая частка затрыманых была арыштаваная на суткі, і адпушчаная пасля прыцягнення да штрафу ў якасці правапарушальнікаў. З астатнімі былі праведзеныя прафілактычныя гутаркі.

Аднак супрацоўнік прэс-службы МУС не змог удакладніць, на падставе якога правапарушэння грамадзяне былі прыцягнутыя да адміністрацыйнага штрафу.

«Згодна з заканадаўствам Узбекістана, «бязмэтнае вулічнае гулянне» не лічыцца злачынствам або правапарушэннем. Калі толькі ў краіне не пачалася вайна, і не было абвешчанае надзвычайнае становішча або каменданцкая гадзіна. Любы грамадзянін мае права ў любы час сутак шпацыраваць па горадзе з якой-небудзь мэтай або бязмэтна», — сказаў у каментары выданню адзін з узбекскіх адвакатаў на ўмовах ананімнасці.

Ва УУС Харэзмскай вобласці таксама не змаглі растлумачыць, які менавіта закон Узбекістана забараняе грамадзянам краіны «бязмэтна гуляць у начны час сутак». Пры гэтым там адзначылі, што «добрыя людзі не ходзяць па вуліцы ў начны час».

Тым не менш, у МУС прызналі, што супрацоўнікі харэзмскай міліцыі перавысілі свае паўнамоцтвы і парушылі правы грамадзян. Там заявілі, што харэзмская міліцыя памылілася.

«Я спадзяюся, што ў будучыні супрацоўнікі УУС Харэзмскай вобласці не будуць дапускаць такія памылкі. Але з іншага боку, у тую ноч былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія знаходзіліся ў вышуку», — паведаміў прадстаўнік МУС Узбекістана.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў101

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт9

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў101

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць