Грамадства2121

Мінск трапіў у топ-30 месцаў па версіі The Times, дзе можна выдатна правесці выходныя

Беларуская сталіца трапіла ў спіс 30 краін, дзе брытанскае выданне The Times рэкамендуе правесці выходныя. Турыстам раяць пакаштаваць тут мачанку і схадзіць у Вялікі тэатр оперы і балета, піша Tut.by.

фота Сяргея Гудзіліна

«Стаміліся ад Парыжа або Рыма? Тады паспрабуйце правесці выхадныя ў Таліне ці Мінску — менш чым за 250 фунтаў стэрлінгаў», — піша выданне. Тым больш для паездкі ў Беларусь працягласцю да 5 дзён можна абысціся без візы.

«Футурыстычная архітэктура побач з савецкімі шматпавярховікамі і роспісамі, а таксама мноства пасляваенных помнікаў. Абавязкова паглядзіце оперу і балет у Вялікім тэатры, дзе добрыя месцы часта прадаюць менш чым за 1 фунт. Ежа тут таксама добрая, у рэстаранах падаюць салянку — востры кіслы суп, і бліны з мясной падлівай [імаверна, маюць на ўвазе мачанку]. Увечары ідзіце за мясцовымі жыхарамі да шматлікіх тавернаў у нямецкім стылі», — рэкамендуюць аўтары матэрыялу.

Мінск займае пяты радок у рэйтынгу выдання.

У ім таксама Харватыя (гарады Задар і Пула), Македонія (Охрыд), Францыя (Дынар), Балгарыя (Варна, Бургас і Плоўдзіў), Італія (Олбія), Славакія (Браціслава і Кошыцы), Швецыя (Мальмё), Іспанія (Херэс і Саламанка), Данія (Орхус і Ольбарг), Сіцылія (Модзіка), Чэхія (Пардубіцы), Славенія (Піран), Румынія (Бухарэст), Нарвегія (Ставангер), Грузія (Кутаісі), Польшча (Кракаў і Гданьск), Косава (Прышціна), Чарнагорыя (Падгорыца), Эстонія (Талін), Германія (Фрыдрыхсхафэн), Грэцыя (Прэвеза) і Венгрыя (Дэбрэцэн).

Апытанка

Каментары21

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць