Грамадства55

«Газпром» перагледзіць аб'ём свайго будынка каля Нацбібліятэкі

У «Газпром цэнтры» можа змяніцца як аб'ём аб'екта, так і аб'ём інвестыцый. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі расказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Па словах Шорца, цяпер «Газпром» выбірае падрадчыка.

— «Газпром» удакладняе як аб'ёмы інвестыцый, так і аб'ёмы комплексу. Мяркую, сёлета ў нас з'явіцца канкрэтыка. Ёсць дакладнае даручэнне кіраўніка дзяржавы, што да 2020 года работы павінны быць завершаны. Зараз мы працуем з «Газпромам Беларусь», каб выканаць гэтае даручэнне.

Нагадаем, будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром цэнтр» пачалося ў 2015 годзе. Аб'ект размесціцца на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці на плошчы 8,27 га на месцы былога аўтавакзала «Маскоўскі». Будучы комплекс будзе ўключаць офісы беларускіх «дочак» «Газпрома», гасцініцу, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс і медыцынскі цэнтр. Самы высокі будынак мусіў быць 185 метраў і 35 паверхаў. Заканчэнне будаўніцтва было запланавана на 2018 год.

Аднак летам мінулага года ўсе працы на аб'екце сталі згортвацца, а ў снежні «Газпром трансгаз Беларусь» пачаў «працэдуру кансервацыі аб'екта незавершанага будаўніцтва». Асноўнай прычынай прыпынення будаўніцтва стала скарачэнне фінансавання праекта з боку «Газпрома» з-за газавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй. Яшчэ адной прычынай называлі тэхнічныя праблемы, звязаныя з вышыннай часткай будынка. Гэтым летам будоўлю раскансервавалі, але задумаліся аб патанненні праекту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць