Свет1616

Ці запрасілі Лукашэнку на Вялікі баль прэзыдэнтаў у Варшаву?

11 лістапада, у 90-я ўгодкі аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, Лех Качынскі мяркуе сабраць лідэраў 55 краін. Прэс-служба Лукашэнкі: «Інфармацыяй пра запрашэньне на баль не валодаем».

11 лістапада 2008 году прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі ладзіць у Варшаве Вялікі баль прэзыдэнтаў, на які плянуе запрасіць кіраўнікоў 55 дзяржаў.

Мерапрыемства будзе прысьвечана 90‑й гадавіне аднаўленьня незалежнасьці Польшчы (1918) і вечаровая частка пройдзе ў Вялікім Тэатры ў Варшаве.

Газэта Rzeczpospolita цытуе словы шэфа прэзыдэнцкага бюро замежных спраў Марыюша Гандзіка, які зазначыў, што запрашэньні прэзыдэнтам з розных кантынэнтаў былі адпраўленыя нейкі час таму.

Таму сярод запрошаных Дзьмітры Мядзьведзеў і Міхаіл Саакашвілі, Джордж Буш, Нікаля Сарказі.

Радыёстанцыя RMF падкрэсьлівае, што запрашэньні Мядзьведзеву і Саакашвілі былі дасланыя да пачатку расейска‑грузінскага канфлікту, а 4 лістапада — за тыдзень да балю — стане вядома прозьвішча новага прэзыдэнта ЗША, але Джордж Буш будзе выконваць абавязкі прэзыдэнта ЗША да 20 студзеня.

Урачыстасьці пачнуцца апоўдні 11 лістапада на Пляцы Пілсудзкага, дзе адбудзецца ўрачыстая зьмена варты над труной Невядомага Жаўнера.

***

Ці запрошаны на баль Лукашэнка?

У прэс‑службе прэзыдэнта Беларусі нічога пра запрашэньне беларускага лідэра ня ведаюць: «Такой інфармацыяй мы не валодаем», падкрэсьлілі там.

Каментары16

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць