Свет66

Трамп падпісаў пастанову пра санкцыі, якая закранае і Беларусь

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэнне аб ужыванні аднабаковых эканамічных санкцый з мэтай узмацнення жорсткасці барацьбы з гандлем людзьмі ў свеце, якое закранула цэлы шэраг краін, у тым ліку Венесуэлу, Кітай, Сірыю, Расію і многія іншыя. Адначасова амерыканскі лідар дазволіў ураду ЗША ў цэлым шэрагу такіх выпадкаў па гуманітарных і іншых меркаваннях не прымяняць гэтыя абмежавальныя меры.

У адпаведнасці з адным з пунктаў мемарандума, прадстаўнікам ЗША ў Міжнародным валютным фондзе і шматбаковых банках развіцця дадзена ўказанне галасаваць у 2018-м фінансавым годзе супраць праектаў, «якія ідуць на карысць ўрадам Ірана, КНДР і Расіі», за выключэннем тых выпадкаў, калі справа тычыцца «гуманітарнага садзейнічання». Аднак аналагічныя рашэнні ўжо былі прынятыя адміністрацыяй ЗША раней.

Акрамя таго, Трамп, да прыкладу, загадаў спыніць фінансаванне амерыканскіх дзяржаўных праграм адукацыйных і культурных абменаў з Расіяй, КНДР, Сірыяй і Эрытрэяй. Тым не менш іншым сваім рашэннем ён фактычна адмяніў дадзеную пастанову, дазволіўшы працяг такіх праграм з Расіяй, Сірыяй і Эрытрэяй на падставе таго, што гэта адпавядае «нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў».

Падобныя рашэнні Трамп прыняў і ў дачыненні да Беларусі, Туркменіі, Узбекістана. Усе гэтыя ўказанні вынікаюць з палажэнняў накіраванага на супрацьдзеянне гандлю людзьмі нацыянальнага заканадаўства ЗША, якому Вашынгтон спрабуе надаць экстэрытарыяльны характар. Распараджэнне было падпісана ў сувязі з тым, што Дзярждэпартамент штогод публікуе даклад аб праблеме гандлю людзьмі, ацэньваючы дзеянні іншых дзяржаў у гэтай галіне.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

За стырном лепш слухаць аўдыякнігі, чым размаўляць па тэлефоне. Нават праз гучную сувязь

Трамп плённа паразмаўляў з прэзідэнтам Калумбіі. Той апублікаваў кранальнае фота сімвалаў ЗША і Калумбіі1

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы2

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць