Навука і тэхналогіі55

У Yahoo скралі 3 мільярды пароляў — гэта найбуйнейшы выпадак крадзяжу ў гісторыі

Амерыканская інтэрнэт-кампанія Yahoo заявіла, што ў яе былі скрадзеныя не толькі асабістыя звесткі 500 мільёнаў карыстальнікаў у 2014 годзе, і не толькі звесткі 1 мільярда ў 2013-м, як паведамлялася раней, а звесткі ўсіх 3 мільярдаў карыстальнікаў, паведамляе Радыё Свабода.

Новыя ацэнкі атакі 2013 году ўтрая перавышаюць ранейшыя. З кастрычніка кампанія пачала рассылку электронных лістоў з паведамленьнем пра «дадатковых» ахвяраў атакі.

Кампанія сьцьвярджае, што скрадзеныя зьвесткі ня ўтрымлівалі незашыфраваныя паролі, зьвесткі пра банкаўскія карткі ці рахункі. Скрадзеныя зьвесткі могуць уключаць імёны, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў, даты нараджэньня, зашыфраваныя паролі, а таксама ў асобных выпадках незашыфраваныя адказы на сакрэтныя пытаньні. Некаторыя скрадзеныя зьвесткі могуць даць хакерам завалодаць акаўнтам бязь веданьня паролю.

Гэта найбуйнейшы вядомы выпадак крадзяжу асабістых звестак у гісторыі чалавецтва — таксама як найбуйнейшымі лічыліся ранейшыя здарэнні з Yahoo.

Як адбываліся ўзломы, кампанія па-ранейшаму не распавядае падрабязна, але заяўляе, што падазрае «хакераў, спансаваных дзяржавай».

Усяго Yahoo мае каля 1 млрд карыстальнікаў, актыўных штомесяц, і 225 млн актыўных карыстальнікаў яе паштовага сэрвісу. Гэта значыць, былі скрадзеныя звесткі і шматлікіх неактыўных, ранейшых карыстальнікаў сэрвісаў кампаніі.

Сёлета ў чэрвені мабільны аператар Verizon завяршыў угоду аб паглынанні Yahoo за 4,8 млрд даляраў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць