Мова55

«Гістарычны слоўнік беларускай мовы» выдадзены цалкам — агулам выйшла 37 тамоў

У НАН Беларусі адбылася прэзентацыя «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ў 37 выпусках, створанага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-навіны».

Фота Сяргея Пажогі

— Унікальнасць «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ў тым, што гэта першы і адзіны даведнік, які з максімальнай паўнатой адлюстроўвае багацце слоўнікавага фонду беларускай мовы XIV—XVIII стагоддзяў, — падкрэсліў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў. — У ім атрымалі дэталёвую лексікаграфічную апрацоўку больш за 75 тысяч слоў, зафіксаваных у граматах, дамовах, статутах, летапісах, хроніках, хранографах, воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных творах. «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — надзейная крыніца звестак пра мінулае Беларусі, ён ўтрымлівае найбагацейшую інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным жыцці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа на працягу 500 гадоў.

— «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» можна назваць сапраўдным праектам стагоддзя беларускай гуманітарнай навукі, — кажа загадчыца аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Паляшчук. — Распрацоўка канцэпцыі гэтага ўнікальнага выдання, стварэнне яго базавай картатэкі, падрыхтоўка слоўнікавых артыкулаў вяліся з 60-х гадоў мінулага стагоддзя ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пад кіраўніцтвам дактароў філалагічных навук, членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага і Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.

Айчынныя лінгвісты стварылі шырокую картатэку, якая складаецца больш чым з 1 млн картак, якую таксама можна лічыць культурным і навуковым аб'ектам нацыянальнага значэння. «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» разлічаны як на спецыялістаў (лінгвістаў, гісторыкаў, літаратуразнаўцаў), так і на ўсіх, хто цікавіцца мінулым сваёй краіны. З часам для большай даступнасці 37-томнага слоўніка яго аўтары плануюць распрацаваць электронную версію.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы32

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну9

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць