Свет4141

Карлес Пучдэмон і пяць яго міністраў выехалі ў Бельгію

Reuters.com

Адхілены ад пасады ўладамі Іспаніі кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон і пяць яго міністраў у панядзелак з'ехалі ў Бельгію. Інфармацыю аб прыездзе кіраўніка аўтаноміі ў Брусэль пацвердзіў наняты ім бельгійскі адвакат Поль Бекар, паведамляюць бельгійскія СМІ

Адвакат адмовіўся сказаць, ці папрасіў Пучдэмон палітычнага прытулку ў Бельгіі. Паводле яго слоў, кіраўнік Каталоніі наняў яго для магчымай юрыдычнай абароны.

«Калі яму спатрэбіцца юрыдычная абарона, я буду прадстаўляць яго, — сказаў адвакат. — Пытанне прытулку застаецца адкрытым».

Le Soir галоўнай навіной раніцы так і ставіць пытанне: «Пучдэмон будзе прасіць прытулку? Яшчэ нічога не вырашана, кажа яго адвакат».

Іспанская прэса закідае адвакату, што ён больш за 30 гадоў займаўся абаронай членаў басконскай сепаратысцкай групоўкі ЭТА, якія апынуліся ў Бельгіі. Урад Іспаніі патрабаваў іх экстрадыцыі.

«Мабыць, у сувязі з гэтым маім вопытам, ён [Пучдэмон] звярнуўся да мяне па дапамогу», — сказаў Бекар.

Прэса Іспаніі паведамляе, што Пучдэмон мае намер сустрэцца ў Брусэлі з прадстаўнікамі партыі фламандскіх нацыяналістаў «Новы фламандскі альянс» (NVA), якая ўваходзіць у кіруючую ў Бельгіі ўрадавую кааліцыю, аднак у партыі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Паводле інфармацыі іспанскага агенцтва EFE, Пучдэмон і пяцёра міністраў каталонскага ўрада пакінулі аўтаномію на аўтамабілі, даехаўшы да Марсэля на паўднёвым усходзе Францыі (шлях з Барселоны ў Марсэль займае прыкладна пяць гадзін), а адтуль самалётам адправіліся ў Бельгію.

Разам з Пучдэмонам у Бельгію адправіліся міністр кіравання і інстытуцыйных адносін Каталоніі Мерытчэль Барас, міністр па пытаннях аховы здароўя Антоні Комін, міністр унутраных спраў каталонскага ўрада Жаакім Форна, міністр працы, сацыяльных пытанняў і сям'і Далорэс Баса, а таксама міністр па сельскай гаспадарцы Мерытчэль Сержт.

У панядзелак генпракурор Іспаніі Хазэ Мануэль Маса заклікаў выставіць супраць былых кіраўнікоў Каталоніі абвінавачванні ў арганізацыі бунту і незаконнага выкарыстання дзяржаўнага бюджэту.

Калі Карлес Пучдэмон будзе прызнаны вінаватым у арганізацыі бунту, яму пагражае 30-гадовы турэмны тэрмін. Паводле законаў Іспаніі, заяўка пракурора павінна быць спачатку разгледжана суддзёй.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць