Грамадства2121

Суд адмовіўся вяртаць ліцэнзію Ганне Бахціной

Сёння ў 9 гадзін суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне па скарзе адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі. У задавальненні скаргі — адмоўлена.

Пастанова аб пазбаўленні Бахціной ліцэнзіі была вынесеная Міністэрствам юстыцыі 14 верасня на падставе рашэння кваліфікацыйнай камісіі. Але пры гэтым, на думку Бахціной, мелі месца парушэнні пры правядзенні атэстацыі, а пазачарговая атэстацыя была праведзена няправільна, таму і рашэнне было прынятае неабгрунтавана.

30 кастрычніка, падчас разгляду скаргі, Ганна Бахціна падрабязна давяла суду, што менавіта паслужыла падставай для прыняцця рашэння каваліфікацыйнай камісіяй аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі. Аб гэтым напісала ў фэйсбуку праваабаронца Эніра Браніцкая, якая прысутнічала на судовым пасяджэнні:

«Бахціна дакладна расклала, што на падставе двух парушэнняў па справаводстве (афармленне дагавора з кліентам) і таго, што яна не адказала на юрыдычнае пытанне камісіі, яе пазбаўляюць ліцэнзіі і кажуць, што гэта падставы таго, што яна не можа прафесійна выконваць свае абавязкі. І зроблена гэта было Мінюстам без законных падстаў і ўсялякай публічнай матывацыі. Ганна Віктараўна гучна і выразна агучыла, што гэта робіцца па палітычных матывах з-за таго, што яна ўдзельнічае ў абароне па справе «Белага Легіёну», што праверкі пачаліся з Магілёўскай калегіі вясной (з-за тых хто абараняў людзей у Бабруйску і Асіповічах) і скончыліся ў Мінску. Дзяржаве патрэбныя паслухмяныя адвакаты…»

Падчас аднаго з судовых пасяджэнняў таксама высветлілася, што яшчэ 19 кастрычніка, не чакаючы завяршэння суду, Рада Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Мінюста выключыў Ганну Бахціну з сябраў калегіі. Рашэнне ўступіла ў сілу 26 кастрычніка.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць