Усяго патроху1010

Не 20, не 40 і нават не 60. Колькі дзяцей нарадзілі маці-рэкардсменкі?

У наш час, калі шматдзетнай лічыцца сям’я з трыма дзецьмі, наяўнасць шасці-васьмі дзяцей успрымаецца як штосьці фантастычнае. Між тым колькасць дзяцей у некаторых маці калісьці вылічвалася дзясяткамі. І гэта не казкі.

Мы ўзгадалі пяць самых шматдзетных жанчын у гісторыі. І гэта толькі тыя, пра якіх даведалася шырокая грамадскасць.

1. Першая жонка Фёдара Васільева — 69

Сусветнай рэкардсменкай, паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, з’яўляецца першая жонка расійскага селяніна Фёдара Васільева (імя яе не захавалася). Паміж 1725-м і 1765-м гадамі яна нарадзіла яму ажно 69 дзяцей: 16 пар двайнят, 7 трайнят і 4 чацвярні. Атрымліваецца, што жанчына перажыла каля 27 родаў за 40 год. 

Акрамя таго, Фёдар таксама стаў бацькам 18 дзяцей у другім шлюбе. У яго нарадзіліся 6 пар блізнят і 2 трайнят.

Выходзіць, усяго ў яго было ажно 87 дзяцей.

2. Леанціна Эспіноза — 56

Леанціна Альбіна Эспіноза з Чылі нарадзіла свайму мужу 56 дзяцей. Яна таксама адзначаная ў Кнізе рэкордаў. Дарэчы, 56 — тая лічба, якую Леанціна змагла пацвердзіць афіцыйна. Па яе словах, дзяцей было значна больш, але дакументы згарэлі падчас пажару.

3. Элізабэт Грынхіл — 39

Дом сям'і Грынхіл.

У Элізабэт і Уільяма Грынхілаў з Англіі, якія жылі ў XVIIІ стагоддзі, было 39 дзяцей — 7 сыноў і 32 дачкі. Прычым з усіх дзяцей была толькі адна пара двайнят. А праславіў сям'ю Томас Грынхіл, які стаў вядомым у Лондане хірургам.

4. Алівія Уітмар —21

У тым жа XVIIІ стагоддзі ў сям’і вядомага ірландскага півавара Артура Гінеса і яго жонкі Алівіі Уітмар нарадзілася 21 дзіця. Трое з іх, стаўшы дарослымі, працягнулі справу бацькоў.

Артур Гінес.

Дзякуючы ім і сёння можна пакаштаваць выдатнае піва, рэцэптура якога створаная не толькі таленавітым піваварам, але і цудоўным бацькам.

5. Ганна Крокер — 21

Сям'я Крокераў.

Яшчэ адна сям’я, якая мела 21 дзіця — Ганна і Генры Крокеры з ЗША.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?1

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?1

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць