Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў кітайскіх грамадзян «рэвалюцыянізаваць» прыбіральні, каб спрыяць унутранаму турызму і росту якасці жыцця. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на «Сіньхуа».
«Праблема прыбіральняў — гэта не дробязь, гэта важны аспект будаўніцтва цывілізаваных гарадоў і вёсак», — адзначыў кітайскі лідар.
Як адзначаецца, Сі пачаў «туалетную рэвалюцыю» яшчэ ў 2015 годзе. Ён упэўнены, што прывядзенне прыбіральняў у парадак і выкананне правільнай гігіены ў іх дазволяць стварыць цывілізаванае грамадства.
Сі Цзіньпін дадаў, што за апошнія тры гады турыстычныя кампаніі ўжо мадэрнізавалі каля 68 тыс. прыбіральняў.

Каментары