Свет99

Расійскія пранкеры сцвярджаюць, што паразмаўлялі з Парашэнкам пра Саакашвілі

Расійскія пранкеры Уладзімір Кузняцоў (Ваван) і Аляксей Сталяроў (Лексус) распавялі сёння, што ў трэці раз здолелі пагаварыць па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, на гэты раз патэлефанаваўшы яму ад імя прэм'ер-міністра Грузіі Георгія Квірыкашвілі, паведамляюць РІА-Новості.

«Мы патэлефанавалі Парашэнку ад імя прэм'ера Грузіі. Парашэнка адразу пайшоў на кантакт, але быў нейкі сумны па тэлефоне. Мы абмеркавалі сітуацыю з Саакашвілі. Ён сказаў, што нібыта ёсць нейкія доказы, што яго фінансавалі нейкія ўкраінскія алігархі і расійскія спецслужбы, што ўсё гэта брыдка, і Саакашвілі будуць судзіць», — сказаў тэлефонны жартаўнік.

«Мы папрасілі Парашэнка не выдаваць Саакашвілі Грузіі, а ў канцы пажартавалі:» Міша сказаў, што вы занадта шмат п'яце глогу з гарэлкаю«. Парашэнка зразумеў, што над ім пажартавалі, паслаў нас і кінуў трубку», — распавёў Кузняцоў.

Ён адзначыў, што пранкеры ўжо ў трэці раз размаўляюць з Парашэнкам, нягледзячы на запэўніванні МЗС Украіны, што нікому больш не ўдасца разыграць прэзідэнта краіны. Украінскі бок раней абвінавачваў Лексуса і Вавана ў сувязях з расейскімі спецслужбамі. Пранкеры адпрэчваюць гэтыя абвінавачанні.

У СБУ паведамілі, што Саакашвілі будуць прад'яўленыя абвінавачанніі па першай частцы артыкула 256 Крымінальнага кодэкса Ўкраіны - «садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці», плануецца допыт палітыка.

Дадзены пункт гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў. Генпракурор Украіны Юры Луцэнка прапанаваў Саакашвілі добраахвотна з'явіцца заўтра а 9.00 раніцы для прад'яўлення яму абвінавачання.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё2

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак4

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць