Надвор'е66

Увага, снегапад! На 10 снежня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Моцны мокры снег чакаецца ў Беларусі 10 снежня. З-за неспрыяльнага пагоднага з'явы ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота Сяргея Гудзіліна

У нядзелю праз тэрыторыю Беларусі будуць праходзіць актыўныя атмасферныя франты з боку Украіны. На большай частцы краіны чакаецца мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом.

У асобных раёнах (Баранавіцкім, Бабруйскім, Віцебскам, Мінскім, Магілёўскім, Пінскім) прагназуюцца моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, галалёд, туман, на дарогах галалёдзіца. Днём у некаторых раёнах магчымы моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад -3 да +2, днём па паўднёвым усходзе - + 3 … 5 градусаў.

Наліпанне мокрага снегу можа прывесці да пашкоджання дрэў, абрыву правадоў і адключэння электрычнасці. Таксама магчыма павелічэнне колькасці камунальных аварый і дарожна-транспартных здарэнняў.

У сувязі з гэтым спецыялісты МНС рэкамендуюць быць асцярожнымі на вуліцы — звяртаць увагу на цэласнасць паветраных ліній электраперадачы, пры выяўленні абрыву ліній электраперадачы тэлефанаваць па тэлефоне 101. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць дома электранагравальныя прыборы, бо гэта можа прывесці да істотных нагрузак на электраправодку і яе ўзгаранне.

Кіроўцам таксама рэкамендуецца быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі, а неспрактыкаваным - і зусім ўстрымацца ад паездак за рулём.

Каментары6

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць