Улада33

Сідорскі: Гранічная цана на газ у 2009 г. будзе 140 даляраў за 1000 кубамэтраў

Ён зазначыў, што цана на газ вызначыцца ў працэсе перамоў.

Цана расійскага газу для Беларусі павінна быць канкурэнтнай, заявіў 24 верасня прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні журналістаў у ходзе візіту ў Саратаўскую вобласць Расіі.

Ён зазначыў, што цана на газ вызначыцца ў працэсе перамоў. С.Сідорскі падкрэсліў, што «ў Саюзнай дзяржаве трэба мець агульны рынак».

Прэм’ер‑міністр нагадаў, што 31 снежня 2006 года Беларусь і Расія падпісалі дагавор, дзе вызначана формула разліку цаны на газ. Паводле яго слоў, на 2009 год там стаяла прыкладная лічба — 140 долараў за 1 тыс. куб. метраў.

«Я думаю, яна будзе гранічнай. Мы пралічвалі, што цана на расійскі газ для Беларусі будзе прыкладна 129—140 долараў, не вышэйшая. Але гэта пытанне перамоў», — зазначыў С.Сідорскі.

Нагадаем, 1 жніўня на прэс‑канферэнцыі першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што беларускі бок у найбліжэйшы час мае намер ініцыяваць падпісанне дадатковага пагаднення да дагавора аб фарміраванні цаны на газ, якое ўнясе змяненні ў дзейную формулу. Хутчэй за ўсё, гэта пытанне будзе разгледжана ў верасні‑кастрычніку. Аб гэтым праінфармаваў журналістаў 21 жніўня пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат зазначыў, што на сустрэчы прэм’ер‑міністраў Расіі і Беларусі, якая адбылася 14 жніўня ў Маскве, «гэты час прызнаны найбольш спрыяльным для прыняцця рашэння па цане на газ». Паводле слоў А.Сурыкава, неабходна правесці «вялікі даразлік за дзевяць месяцаў, што звязана з падаражэннем нафтапрадуктаў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць