Навука і тэхналогіі55

Шахты, катакомбы і цэлыя гарады: топ-5 гіганцкіх падзямелляў, створаных людзьмі — шмат ФОТА

На працягу стагоддзяў розныя мэты вымушалі людзей спускацца пад зямлю — часова або назаўсёды — і будаваць там новы свет. Так узніклі цэлыя падземныя гарады, некаторыя з якіх настолькі вялікія, што час ад часу там бясследна знікаюць людзі.

Мы выбралі пяць гіганцкіх падземных збудаванняў, якія былі створаныя людзьмі ў розныя часы і выдатна дэманструюць веліч інжынернае думкі чалавека.

1. Адэскія катакомбы

Ва ўкраінскай Адэсе знаходзіцца самая вялікая сетка падзямелляў у свеце. Тут знаходзяцца каменяломні, якія ўяўляюць танэлі і пячоры працягласцю 2 500 кіламетраў, якія працягваюць расці з кожным днём, бо здабыча каменя (ракушачніка) для будаўніцтва працягваецца і ў нашыя дні. А ў часы Другой сусветнай вайны тут хаваліся партызаны.

Рэгулярна ў адэскіх катакомбах губляюцца людзі, пошукі якіх часам займаюць два-тры дні і не заўсёды заканчваюцца паспяхова.

2. Падземны горад Дэрынкую

Горад на тэрыторыі сучаснай Турцыі, у якім людзі на працягу стагоддзяў хаваліся ад набегаў качэўнікаў, рэлігійных пераследаў і іншых небяспек, быў пабудаваны тры тысячы год таму.

Дасягаючы глыбіні каля 60 метраў, горад мае 8 ярусаў з жылымі кватэрамі, цэрквамі, броварам і іншымі грамадскімі месцамі і ў старажытныя часы мог даць прытулак 20 тысячам чалавек. Там захоўвалі таксама прадукты, трымалі тавар.

Плошча горада дакладна не ўстаноўлена: яна складае, паводле розных звестак, да 16 квадратных кіламетраў, але навукоўцы мяркуюць, што цяпер даследавана толькі каля 15% усяго падзямелля.

3. Падземны горад Каймаклы

Яшчэ адзін падземны горад — Каймаклы — знаходзіцца ў тым жа гістарычным раёне Кападокія, што і Дэрынкую, і звязаны з ім дзевяціметровым тунэлем. Падземныя прытулкі збольшага складаліся з двухпакаёвых кватэраў, у якіх за кошт сістэмы вентыляцыі падтрымлівалася пастаянная тэмпература 27 °С.

На гэтым фота бачны адразу некалькі ярусаў. Фота: Wikipedia

У пячорах таксама выяўленыя кухні, стайні, вінны склеп, капліца са спавядальняй, складскія памяшканні для захоўвання прадуктаў харчавання на некалькі месяцаў. У сценах гэтага горада маглі хавацца каля 15 000 чалавек.

4. Саляная шахта ў Вялічцы

Размешчаная ля Кракава саляная шахта Вялічка была пабудаваная ў ХІІІ стагоддзі, і соль тут здабывалася ажно да 2007 года. З гадамі тут сфарміраваўся падзямельны комплекс, дзе ёсць статуі, капліцы, гатэлі і нават сабор. Акрамя гэтага, у шахце ёсць вялікае падземнае возера.

Даўжыня шахты складае каля 300 кіламетраў. Падчас Другой сусветнай вайны яна выкарыстоўвалася немцамі пад вытворчасць боепрыпасаў.

Уся гэтая веліч у цэнтры Еўропы прыцягвае сюды сотні тысяч турыстаў у год.

5. Падземны горад Наур

Наур, які месціцца ў Францыі і быў пабудаваны ў ІХ стагоддзі, быў здольны размясціць да трох тысяч чалавек. Сетка падземных вуліц, галерэй і плошчаў дасягае двух кіламетраў і размяшчаецца, у сярэднім, на глыбіні 33 метры. 

Чытайце таксама: Топ-5 загадкавых падводных збудаванняў старажытнасці з усяго свету 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў70

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў70

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць