Навука і тэхналогіі88

Палеантолагі знайшлі парэшткі птушаняці адной з першых птушак на Зямлі 

Палеантолагі ўпершыню знайшлі рэшткі цела і пёраў нованароджанага птушаняці, якое жыло на Зямлі 127 мiльёнаў гадоў таму. Гэта дапамагло ім раскрыць некаторыя таямніцы эвалюцыі птушак, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Communications.

Адноўленая знешнасць птушаняці. Малюнак: Raúl Martín

Сёння сярод палеантолагаў няма згоды ў тым, як і чаму продкі птушак абзавяліся пер'ем і крыламі. Частка навукоўцаў прытрымліваецца класічнай тэорыі пра тое, што пер'е дазволіла птушкам заняць новую экалагічную нішу, недаступную для дыназаўраў, — паветраную прастору. Іншыя ж лічаць, што пер'е з'явілася не для палётаў, а для абагрэву цела або прыцягнення ўвагі самак. Яшчэ больш рознагалоссяў выклікае само пытанне аб тым, калі птушкі навучыліся лётаць. 

Выявіўшы закамянеласць птушаняці, што памерла адразу пасля нараджэння, навукоўцы прасканавалі яе пры дапамозе камп'ютарных тамографаў і крыніцы сінхроннага выпраменьвання, што дазволіла ім прааналізаваць унутраную структуру костак і аднавіць «трохмернае» аблічча птушкі.

Фота: Dr. Fabien Knoll

Яна аказалася вельмі мініятурным стварэннем: даўжыня яе цела складала ўсяго пяць сантыметраў, а маса — не больш за 85 грамаў. Мяркуючы па структуры шкілета, гэтае птушаня было такім жа бездапаможным, як і толькі што народжаныя вераб'і, папугаі, зязюлі або чаплі.

Гэты факт, як адзначаюць навукоўцы, пакуль не дазваляе казаць пра тое, што ўсе старажытныя пярнатыя развіваліся падобным чынам. Цалкам магчыма, што 127 мільёнаў гадоў таму існавалі і птушкі, падобныя гусакам, курам, чые птушаняты нараджаюцца відушчымі і ўмеюць хутка бегаць ці нават лётаць практычна адразу пасля нараджэння. Адкрыццё іншых унікальных парэшткаў можа даць адказ на гэтае пытанне.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць