Спорт2222

БАТЭ даслаў Случаку паэтычны адказ, дзе параўноўвае яго з алігатарам і амурскім тыграм — ВЕРШ

Ігар Случак у лютым традыцыйна накіраваў у футбольныя клубы краіны прапанову пашырыць выкарыстанне беларускай мовы. Адказ генеральнага сакратара БАТЭ Андрэя Вашкевіча зноў аказаўся самым арыгінальным [Вашкевіч раней ужо два разы даваў вершаваныя адказы Случаку]. 

Андрэй Вашкевіч.

Ігар, добры дзень вам,
З нашай сціплай сховы
Пане-дабрадзею
Беларускай мовы!

З радасным азартам
Мы ваш ліст чыталі,
У лютым нас са стартам
Шчэ не віншавалі!

Ды не важна гэта,
Дзякуй вам, шаноўны,
Хутка ўжо і лета,
Ліга чэмпіёнаў…

Вашы прапановы
Пачытаць карысна.
Ў справу роднай мовы
Верым непахісна.

Прозвішчы на майках
Мы на мове маем.
Наша вышыванка
На значцы лунае!

І на нашым сайце
Ў свята роднай мовы
Тэксты ўсе чытайце
Толькі з нескладовым.

Верым: пераможам
З мовай беларускай!
Робім мы, што можам,
Нават пад нагрузкай!

Марым мы, канешне,
Хай і не адразу
Выдаць зборнік вершаў —
«Случаку адказы».

Для таго, каб поўны
Допіс быў ад клуба
Як інспектар моўны
Нам за сем год любы:

«Не сядзіцца ў хаце
Случаку малому.
Клічуць яго скаргі,
Цягнуць ісці з дому!

Колькі тыдняў запар
Наш палюе Ігар!
Ён — як алігатар,
Як амурскі тыгр!

І як тхор імклівы
Ворагам белмовы,
Бы курам труслівым,
Круціць ён галовы!..»

Гэта будзе шчасце —
Спадзяемся, скора.
Дзякуй вам! Бывайце!

Ваш Андрусь з Прыбораў

Каментары22

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну24

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць