Свет77

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 18 верасня заявіў, што забараняе выданням CNN, MS NOW і Politico доступ да Белага дома. Ён абвінаваціў гэтыя медыя ў распаўсюджванні «фэйкавых навін».

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што выданні не павінны мець магчымасці пастаянна публікаваць «выдумкі і хлусню» пры асвятленні дзейнасці прэзідэнта, яго адміністрацыі або ЗША. Ён таксама заявіў, што абмежаванні могуць закрануць і іншыя медыя, але не назваў іх.

Забарона можа пазбавіць журналістаў гэтых выданняў магчымасці наведваць прэс-канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы для прэсы ў Авальным кабінеце. Пры гэтым пакуль незразумела, наколькі шырокімі будуць абмежаванні і ці змогуць журналісты надалей суправаджаць урадавыя рэйсы на борце Air Force One.

Медыя заявілі, што лічаць пастанову Трампа парушэннем сваіх канстытуцыйных правоў. У Politico паабяцалі, што выданне будзе і надалей аб'ектыўна асвятляць падзеі ў Белым доме і абараняць свае правы. Тэлеканал CNN таксама заявіў, што забарона супярэчыць гарантаванай Канстытуцыяй свабодзе прэсы.

Трамп і раней крытыкаваў асобныя медыя і іх матэрыялы за тое, што яны, на яго думку, распаўсюджвалі непраўдзівую інфармацыю пра Белы дом.

У 2025 годзе яго адміністрацыя выключыла Reuters, Associated Press і Bloomberg News з пастаяннага журналісцкага пулу, які асвятляе дзейнасць прэзідэнта, пакінуўшы ім толькі эпізадычны доступ да брыфінгаў. У выпадку з Associated Press судовы працэс працягваецца.

Адначасова Белы дом усё часцей дае доступ да сваіх мерапрыемстваў інтэрнэт-інфлюенсерам, блогерам і падкастарам. Яны нярэдка задаюць Трампу больш добразычлівыя пытанні і пазбягаюць крытычнай манеры. Прывілеі ў доступе таксама атрымліваюць прадстаўнікі медыя правай арыентацыі.

Каментары7

  • Упс
    19.09.2026
    Як гэта паўплывае на нашу прэзідэнтку-элект Святлану Ціханоўскую, якая любіць даваць інтэрв'ю CNN і Politico - выданням, пра якія Дональд Трамп кажа, што яны любяць пісаць "«выдумкі і хлусню» пры асвятленні дзейнасці прэзідэнта"?
  • Займіся сваім дыктатарам
    19.09.2026
    Диктатор, ты свайго дыктатара спачатку на пенсію адпраў. Амерыканцы самі разбяруцца, з каго ім галасаваць.
  • 2025
    19.09.2026
    Диктатор, Разганяе антыамерыканскую левацка- глабалісцкую тусоўку, только і всего.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць