Здарэнні1616

За хабар каўбасой і спіртным падпалкоўніка з Печаў прысудзілі да чатырох гадоў з канфіскацыяй

Сёння суд Барысаўскага раёна абвясціў прыгавор былому начальніку фізічнай падрыхтоўкі 72-га вучэбнага цэнтра Дзмітрыю Кіселару. Падпалкоўніка з Печаў прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, таксама ў яго канфіскуюць маёмасць і пазбавяць звання «падпалкоўнік». Фігуранта крымінальнай справы ўзялі пад варту ў зале суда, перадае TUT.BY.

Фота: Кацярына Барысевіч, TUT.BY

Выступаючы з апошнім словам у судзе, Дзмітрый Кіселар цалкам прызнаў віну.

— Шчыра раскайваюся і гатовы панесці пакаранне. Тым не менш, прашу аб міласці. Я яшчэ поўны сіл, хачу прынесці карысць дзяржаве і грамадству, займацца фізічным выхаваннем дзяцей, — казаў Дзмітрый Кіселар. — Штогод я праводзіў зборы з моладдзю, прывіваў ім любоў да радзімы і пачуццё патрыятызму. У мяне цяжкае захворванне, трэба дарагое лячэнне. Знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, не змагу забяспечваць сябе лекамі. Мне трэба працаваць. (…) Калі суд працягвае чалавеку саломінку, ён заўсёды за яе ўхопіцца. Не пазбаўляйце мяне волі.

Пра тое, што падпалкоўнік бярэ хабар, стала вядома ў 2016 годзе. За пераздачу экзамена па фізічнай падрыхтоўцы Кіселар прасіў у ваеннаслужачых пакет з «начыннем»: спіртное, цукеркі, каўбасу, каву. Гэта быў стандартны набор для ўсіх, хто хацеў атрымаць добрую адзнаку.

У сваёй прамове адвакат Дзмітрыя Кіселара адзначыла, што камандзіры часцей самі падштурхоўвалі яго на здзяйсненне злачынства. Нездавальняючая адзнака пагражала кіраўніцтву пазбаўленнем прэміі ў 80 рублёў. Усяго ў справе фігуруе больш за 20 эпізодаў атрымання хабару.

Да абвяшчэння прысуду Дзмітрый Кіселар заставаўся на волі. Пачуўшы пра тое, як пракурор напярэдадні запытаў для яго чатыры гады пазбаўлення волі, адвакат абвінавачанага сказала:

— На прысуд бярыце сумку з рэчамі, хоць не выключана і адтэрміноўка.

Сёння ў Барысаўскім судзе падпалкоўнік быў узяты пад варту. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка4

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка4

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць