Здарэнні1919

У Шклоўскім раёне знойдзены павешаным кіраўнік узорнага аграхолдынга

Былога старшыню Дрыбінскага райвыканкама і ўжо экс-кіраўніка створанага 9 месяцаў таму аграпрамысловага комплексу «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне Дзмітрыя Васілеўскага знайшлі павешаным у лесе ў суботу, 31 сакавіка, на наступны дзень пасля яго 45-годдзя, піша Tut.by. У Дзмітрыя Васілеўскага засталіся жонка і двое дзяцей-студэнтаў — дачка і сын.

Фото с сайта belagroservice.by
Фота з сайта belagroservice.by

У сакавіку 2016 года Васілеўскі прызначаны старшынёй Дрыбінскага райвыканкама. Роўна праз 2 гады яго прызначылі кіраўніком аграпрамысловага холдынга «Купалаўскае». На пасадзе ён прапрацаваў два месяцы.

Цела 45-гадовага Дзмітрыя Васілеўскага знайшлі ўвечары 31 сакавіка ў пятлі ў лесе каля вёскі Нічыпаровічы Шклоўскага раёна — прыкладна ў 10 км ад аграгарадка Фашчаўка, дзе Васілеўскі нарадзіўся і доўгі час працаваў.

Напярэдадні, 30 сакавіка, па словах калегаў і сваякоў, Дзмітрый Васілеўскі ўвесь дзень правёў у Бабруйску на «Белшыне» — дамаўляўся наконт паставак шын для аграпрамысловага холдынга «Купалаўскае». Гэта быў яго дзень нараджэння. І, мабыць, упершыню Дзмітрый Уладзіміравіч не паклікаў нікога яго адсвяткаваць. Сябры і родныя здзівіліся, але настойваць не сталі — мужчына выглядаў стомленым.

«Хто вытрымае такую знявагу?»

У лістападзе 2016 года Аляксандр Лукашэнка, інспектуючы тэрыторыю Шклоўскага раёна, прапанаваў стварыць на базе акцыянерных таварыстваў «Амкадор-Шклоў», «Вялікія Славені», «Новагарадзішчанскае» і «Новае Юбілейнае» комплексную вытворчую інтэграваную структуру. У выніку праз 8 месяцаў было зарэгістравана ТАА «Купалаўскае», удзельнікамі якога сталі структуры бізнэсоўца Аляксандра Шакуціна (92%) і Шклоўскі райвыканкам (8%).

Улетку 2017 года Лукашэнка зноў пабываў на сваёй малой радзіме ў Копысі і паставіў больш амбітную задачу. «На прыкладзе холдынга «Купалаўскае» я хачу паказаць, якой павінна быць сельгасвытворчасць у XXI стагоддзі», — сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы не выключыў, што ў перспектыве «Купалаўскае» можа быць аб'яднана з ААТ «Александрыйскае».

Холдынг хутка стварылі на паперы, але на практыцы ўсё аказалася не так гладка. Меркавалася, што стварэнне холдынга дазволіць аб'яднаць вытворчы працэс. Гэта прывядзе да больш эфектыўнай эканамічнай дзейнасці вышэйпералічаных сельгаспрадпрыемстваў. Цяпер гэтыя калгасы нельга назваць перадавікамі вытворчасці.

— Я магу толькі сваю пазіцыю сказаць: справа ў працы, — лічыць ўдава Наталля Васілеўская. Жанчына з цяжкасцю стрымлівае слёзы. — Два месяцы чалавек быў адзін. Адзін. Адзін! І за ўсё ён адказвае — адзін! Усе вакол начальнікі, а адказчык — ён адзін! Усё, што ад яго нешта патрабуюць: старшыня райвыканкама, начальнік камітэта сельскай гаспадаркі, губернатар, міністэрства. Казалі: «Да нас прыязджае ў маі прэзідэнт. Чаму ў цябе тут усё сыплецца і валіцца?». А чаму валіцца? Там таго аграхолдынга — стос папер, тры абшарпаныя голыя кабінеты ў сельсавеце і два чалавекі ў штаце. Яму ж без году тыдзень, гэтаму аграхолдынгу! Калі там тэхніка ўся развальваецца, так трэба спаганяць з тых, хто яе разваліў, а не з таго, каму яе такой перадалі. Кажуць: ідзі вучыся на «Спартак», як гаспадарку весці. А ён гэты «Спартак» 10 гадоў уздымаў з каленяў, медаль атрымаў і сышоў адтуль старшынёй Дрыбінскага райвыканкама. Вучыся… Як чалавек можа вытрымаць такое прыніжэньне?

Прызначэнню на пасаду кіраўніка холдынга «Купалаўскае» Дзмітрый Уладзіміравіч быў рады, успамінае яго сястра Жанна:

— Ён так і казаў: «Мне тут лепш будзе, весялей, на сваёй зямлі».

Аб рабоце з жонкай Дзмітрый Уладзіміравіч ніколі не размаўляў. Толькі час ад часу кідаў скупыя фразы, «калі яму трэба было выгаварыцца». З размоваў жонцы здаецца, што не ўсё гладка са стварэннем аграхолдынга, былі праблемы.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY
«Кабінет» кіраўніка холдынга ў Гарадзішчанскім сельсавеце. Ён жа — актавая зала.

«Прашу нікога не вінаваціць»

Дзмітрый Васілеўскі пакінуў дзве перадсмяротныя запіскі. Адну — вельмі асабістую — жонцы, дзе пісаў пра сям'ю і дзяцей. У другой адзначыў, што сыходзіць з жыцця «па ўласнай волі» і просіць «нікога не вінаваціць». Яшчэ папрасіў пахаваць яго побач з бацькам.

Пахаванне прайшло 2 красавіка. Туды прыехалі кіраўніцтва вобласці, кіраўнікі выканкамаў з раёнаў, былыя калегі Дзмітрыя Уладзіміравіча.

— З усіх чыноўнікаў да мяне толькі памочнік прэзідэнта падышоў, Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў, — ціха кажа сястра нябожчыка Жана. — Адзіны з усіх. Сказаў: «Прыміце нашы спачуванні. Напэўна, мы нешта ўпусцілі, нешта недагледзелі».

«Па той інфармацыі, якую мы маем, прычыны, хутчэй за ўсё, трэба шукаць у сям'і, а не ў працы», — сказала крыніца, блізкая да кіраўніцтва холдынга «Купалаўскае». Ён пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Дзмітрый Васілеўскі «быў кандыдатурай мясцовых уладаў». «Ціску [з боку акцыянераў «Купалаўскае»] на яго не было. Яны нават асабліва не былі з ім знаёмыя», — кажа суразмоўца.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак3

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх крамах прадаецца азіяцкая садавіна амаль за 120 рублёў2

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?13

Трамп націснуў чырвоную кнопку ў сябе на стале. І патлумачыў, навошта гэта зрабіў7

Колькасць насельніцтва планеты сістэматычна заніжаецца — навукоўцы2

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС7

Як пасля 20 гадоў працы ў ІП або прыватнай фірме можна застацца без пенсіі? Аказваецца, вельмі лёгка5

Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках24

Напярэдадні выбараў у Турцыі адбыліся пратэсты ў падтрымку галоўнага саперніка Эрдагана4

Што чакае беларусаў пры атрыманні шэнгенскіх візаў у сёлетнім турыстычным сезоне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак3

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць