AFP

AFP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не будзе выводзіць амерыканскіх вайскоўцаў з Сірыі неадкладна, нягледзячы на дадзенае на мінулым тыдні абяцанне, што ЗША вельмі хутка адтуль сыдуць.

Як паведамляецца, змяніць рашэнне Трампа ўгаварылі дарадцы, аргументаваўшы гэта тым, што экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава», калі яе не стрымліваць, можа перагрупаваць свае сілы і актывізавацца.

У сераду ў Белым доме заявілі, што ваенная прысутнасць ЗША ў Сірыі хутка скончыцца, але канкрэтных тэрмінаў вываду войскаў не назвалі. Як казалася ў заяве, групоўка ІД амаль цалкам знішчана, і ЗША пракансультуюцца з саюзнікамі з нагоды далейшых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0