Свет1717

Насцю Рыбку і Алекса Леслі западозрылі ў вытворчасці непрыстойнага відэа

AP

Затрыманых у Тайландзе Анастасію Вашукевіч (Насцю Рыбку) і Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі) і астатніх фігурантаў справы аб нелегальным «сэкс-трэнінгу» ў Патаі могуць абвінаваціць у вытворчасці і распаўсюдзе непрыстойнага відэа ў інтэрнэце. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на адваката падазраваных Сатхапхона Сіёху.

«Пакуль мне ўдалося высветліць толькі, што ў справах па новых абвінавачваннях фігуруюць відэа- і фотаматэрыялы, на аснове якіх і пададзеныя новыя заявы, і што гэтыя матэрыялы былі размешчаныя ў інтэрнэце», — заявіў Сіёха.

Паводле яго слоў, гэта падпадае пад закон аб камп'ютарных злачынствах Тайланда, пад артыкул аб вытворчасці і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або абразлівых матэрыялаў непрыстойнага зместу.

Як адзначаецца, злачынствы такога роду караюцца турэмным зняволеннем тэрмінам да пяці гадоў у выпадку парнаграфіі і трох гадоў у выпадку абразлівых непрыстойных матэрыялаў, што публічна абражаюць асоб, адлюстраваных на відэа ці фота, і / або штрафам да 60 тыс. бат (каля $ 2 тыс.).

Адвакат дадаў, што не мае поўнага доступу да спраў па новых абвінавачваннях, таму сказаць нічога вызначана нельга.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць