Нерухомасць33

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ

Адзін з варыянтаў для мінчукоў-чаргавікоў — жыллё ў панэльных таўнхаусах проста каля кальцавой. Гаворка ідзе пра жылы комплекс «Паўночны» (не блытаць з «Паўночным берагам»), які актыўна будуецца ў раёне Даўгінаўскага тракту. Realt паглядзеў, як прасоўваецца будаўніцтва і колькі цяпер каштуе квадратны метр у гэтых дамах.

Панэльныя таўнхаусы недалёка ад Даўгінаўскага тракта ўзводзіць дзяржаўны забудоўшчык — прадпрыемства МАПІД. Жылы масіў на паўночнай ускраіне сталіцы зойме ўчастак ад кальцавой да вуліцы Мікуліча. Усяго тут пабудуюць больш за 20 тысяч квадратных метраў жылля.

Да комплексу журналісты дабіраліся на грамадскім транспарце. Дарога цяпер знаходзіцца на маштабным рамонце, таму паездка не абыходзіцца без затораў. Найбліжэйшы да таўнхаусаў прыпынак знаходзіцца за 600—700 метраў, калі ехаць з горада. У напрамку горада — крыху бліжэй.

Ад Арлоўскай да таўнхаусаў можна даехаць маршруткай. Таксама тут ходзяць гарадскія і прыгарадныя аўтобусы. Арыенцір — гіпермаркет ALL. Яго трэба абысці і павярнуць направа.

Новы катэджны пасёлак, амаль як домікі з амерыканскай мары, размясціўся на фоне кукурузных палёў. Тут ужо з'явілася некалькі новых вуліц. Уздоўж дарог усталяваныя ліхтары, зробленыя тратуары і высаджаныя маладыя дрэвы.

Частка таўнхаусаў ужо заселеная. Забудоўшчыку засталося ўзвесці яшчэ дзве чаргі — шостую і сёмую. У перадапошняй чарзе запланавана будаўніцтва яшчэ пяці жылых дамоў. Гэта будуць таўнхаусы на 4, 11 і 12 кватэр. Усё жыллё будзе двухпавярховым, без падземнага паверха і з плоскім дахам. Гэтыя дамы плануюць здаць у 2027 годзе.

Усе блакіраваныя дамы ў квартале падобныя. Плошча тыпавых кватэр у таўнхаусах складае каля 105—120 квадратных метраў. На першым паверсе звычайна размяшчаюцца хол, санвузел, міні-кацельня, кухня, гасцёўня і тэраса, на другім — дзве-тры спальні, гардэробная і ванны пакой. У дамах прадугледжаная вадзяная пакватэрная сістэма ацяплення. Цеплазабеспячэнне ажыццяўляецца ад газавага катла з закрытай камерай згарання.

Цяпер у продажы ёсць амаль гатовыя таўнхаусы. Напрыклад, некалькі кватэр у пятай чарзе дамоў пакуль застаюцца без гаспадароў. Кошт квадратнага метра ў іх пачынаецца ад 4625 рублёў — 1540 даляраў паводле курсу Нацбанка.

Такім чынам, самы даступны таўнхаус у ЖК «Паўночны» абыдзецца прыкладна ў 500 тысяч рублёў, або каля 166 тысяч даляраў. Прэтэндаваць на такое жыллё могуць чаргавікі без накіраванняў.

У новым пасёлку ўжо з'явіліся агульныя дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі. 

Крыху вышэй, на ўзгорку, знаходзіцца яшчэ адна лінія дамоў — краявіды адсюль будуць відавочна лепшыя.

Што да інфраструктуры, то побач з «Паўночным» пакуль ёсць толькі крамы, у тым ліку той самы ALL. Найбліжэйшыя дзіцячыя сады знаходзяцца ў Навінках і «Паўночным беразе», а да школ давядзецца ездзіць.

Візуальна квартал пакідае добрае ўражанне. На фоне хаатычнай забудовы Цнянкі гэтае месца выглядае амаль раем: ідэальная геаметрыя ліній, уласныя ўчасткі і цікавая колеравая гама. Праўда, ёсць некалькі нюансаў, якія могуць сапсаваць агульную карціну: блізкасць ажыўленай МКАД і лінія электраперадачы, якая праходзіць побач. Зрэшты, кватэр, вокны якіх выходзяць на палі і лес удалечыні, гэта не датычыцца.

Каментары3

  • .
    05.10.2026
    Пра што яшчэ заўсёды маўчаць, калі кажуць пра гэты квартал: акрамя таго, што з аднаго боку МКАД, з другога туберкулёзная лячэбніца.
    Нездарма раней яе размясцілі на ўскраіне гораду ўдалечыні ад іншых аб’ектаў. Ушчыленне забудовы дайшло і дасюль. Хаця фармальна мінімальныя межы санітарна-ахоўнай зоны не парушаюцца.

    "Гэтае месца выглядае амаль раем: ідэальная геаметрыя ліній"

    Дажылі: ўжо квадратна-гнездавы спосаб планавання лічыцца ідэалам, раем.
  • гэнік
    05.10.2026
    Зноў нейкія дубцы пасадзілі. Няўжо так складана хаця б пару вялікіх дрэваў пасадзіць?
  • Суродзіч
    05.10.2026
    У Амерыцы бываў, да амерыканскай мары зусім не падобна. А вось да чаго падобна, дык гэта да гаражных кааператываў ці прамзоны ў Паўночнай Еўропе.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць