Гісторыя88

Як з магілёўскага друкара праз маскоўскага цара доўг спаганялі

У Мінску выставілі кнігі Спірыдона Собаля, аўтара першага на беларускіх землях буквара.

Яшчэ паўстагоддзя таму яго ўспрымалі як украінскага друкара. Тым часам Спірыдон Собаль нарадзіўся ў Магілёве. Яго бацька, магчыма, быў нават магілёўскім мэрам — бурмістрам.

Там жа Спірыдон адвучыўся ў школе, потым пераехаў у Кіеў — найбліжэйшы да Магілёва цэнтр інтэлектуальнага жыцця. Спярша вучыўся там, а потым, як здольны студэнт, і выкладаў.

На кіеўскім Падоле, у доме мітрапаліта Іова Барэцкага, Собаль надрукаваў першыя кнігі. Пасля вярнуўся на радзіму, і ў 1630-я ў Куцейне пад Оршай, у Буйнічах пад Магілёвам і ў самім Магілёве выдаў прынамсі чатырнаццаць кніг.

Нагодай расказаць пра гэтага заўважнага дзеяча першай паловы XVII стагоддзя стала тое, што ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры пачалася выстава «Беларускі друкар Спірыдон Собаль». Яе суарганізатарам выступіў Музей гісторыі Магілёва, які на адкрыцці прадстаўляў дырэктар Аляксей Бацюкоў.

Cярод выдадзеных Собалем кніг — і першы на землях сучаснай Беларусі Буквар - для тых, хто хоча «пісання і чытання вучыцца». У Куцейне Буквар выйшаў у 1634, у Магілёве на два гады пазней. Увогуле, першая ў свеце кніжка з такой назвай таксама выйшла ў ВКЛ, у 1618-м у Еўі (цяпер Вевіс, Літва). Спірыдон Собаль быў другім.

Кніга «Апостал» 1638 года. Частку аркушаў гэтай кнігі Собаль надрукаваў раней у Кіеве, частку дадрукаваў і выпусціў у Магілёве. Электронная версія кнігі з Нацыянальнай бібліятэкі.

Собаль меў амбіцыі выйсці і на міжнародны рынак. У 1637 годзе як купец прыязджаў у Расію, прадаваў свае друкі, прапаноўваў перакладчыцкія паслугі (лаціна, грэцкая, польская) і рэпетытарства для дзяцей заможных бацькоў.

Акрамя таго, спрычыніўся да міжнароднага скандалу: прадаў тамтэйшаму друкару Васілю Бурцаву формы для адліўкі шрыфту і пазычыў 25 рублёў пад заклад чатырох друкаваных кніг. Заплаціць абяцаў формамі для вырабу паперы, якія, праўда, так ніколі і не даслаў. Бедны Бурцаў нават праз цара спрабаваў спагнаць з Вялікага Княства доўг, але безвынікова.

Праз два гады Собаль зноў звярнуўся да расійскага цара Міхаіла Раманава з просьбай дазволіць яму выкладаць замежныя мовы ў Маскве (прычым нішто чалавечае не чужое нашым першадрукарам — Спірыдон Багданавіч добра прыўкрасіў сваё рэзюмэ, назваўшыся рэктарам магілёўскай і кіеўскай брацкіх школ).

Дазволу на ўезд Собалю ў той раз не далі: ці то баяліся шкоднага ўплыву, ці то пад уражаннем кансультацый з Васілём Бурцавым, які яшчэ яўна памятаў пра нявернутую пазыку…

Гэтым, бадай, вычэрпваюцца вядомыя біяграфічныя звесткі пра Спірыдона Собаля. Ні поўнага пераліку выдадзеных кніг, ні дат нараджэння і смерці (гіпатэтычна, нарадзіўся паміж 1580 і 1590-м, памёр манахам у 1645 годзе ў Румыніі).

Найбольш пра Собаля могуць расказаць ягоныя ж кніжкі. Фармат, літары, афармленне старонкі — вось у чым самавыражаліся тагачасныя друкары. 

Такіх кніжак на Беларусі захавалася вобмаль — у фондах Музея гісторыі Магілёва, Нацыянальнай бібліятэкі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук. Іх можна пабачыць у Мінску, у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Аднак Собалева Буквара ў Беларусі няма: арыгінал куцеінскага выдання захоўваецца ў Львове, магілёўскага — у Маскве.

Выстава працягнецца да 27 красавіка. Болей інфармацыі — на сайце музея.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць