Свет44

Кіраўнік МУС Брытаніі сышла ў адстаўку пасля скандалу з мігрантамі 

Эмбер Рад. Фота: GETTY IMAGES

Міністр унутраных спраў Брытаніі Эмбер Рад сышла ў адстаўку ў сувязі са скандалам вакол імігрантаў так званага пакалення Уіндраш, піша Бі-бі-сі.

Гэта імігранты з Карыбскага басейна, першы карабель з якімі пад назвай «Эмпайр Уіндраш» (Windrush) прыбыў у Лондан 22 чэрвеня 1948 года. Іх запрасілі ў Брытанію, каб папоўніць недахоп працоўнай сілы ў краіне.

Скандал узнік пасля таго, як стала вядома, што некаторых перасяленцаў з краін-членаў Брытанскага Садружнасці, якія прыехалі ў Каралеўства ў перыяд з канца 1940-х да 1970-х гадоў, а таксама іх сваякоў абвясцілі нелегальнымі імігрантамі.

Міністра крытыкавалі за тое, што МУС усталявала мэтавыя паказчыкі на дэпартацыю імігрантаў пакалення Уіндраш, і што Рад было пра гэта вядома.

У нядзелю ўвечары Рад патэлефанавала прэм'ер-міністру і паведаміла пра сваё рашэнне пакінуць пасаду — у сувязі з узмацненнем ціску з боку апазіцыі, якая запатрабавала яе адстаўкі.

У прашэнні аб адстаўцы гаворыцца, што міністр бярэ на сябе ўсю адказнасць за тое, што ёй не было вядома аб мэтавых паказчыках, устаноўленых у яе міністэрстве.

«Прэм'ер-міністр ўвечары прыняла адстаўку міністра ўнутраных спраў», — заявіў прэс-сакратар урада 29 красавіка.

Імя пераемніка Рад чале МУС, як чакаецца, стане вядома ў панядзелак.

Па словах аднаго з дэпутатаў, «Эмбер Рад сышла, бо была не ў курсе таго, што адбываецца ў яе ведамстве» і страціла давер сваіх падначаленых.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць