Яны пратэстуюць супраць правядзеньня рэформы вышэйшай адукацыі.
Студэнты акупавалі чатыры факультэты рымскага ўнівэрсытэту La Sapienza, паведамляе італьянскае агенцтва ANSA. Навучэнцы занялі будынкі філялягічнага, фізычнага, хімічнага факультэтаў і факультэту палітычных навук на знак пратэсту супраць правядзеньня рэформы вышэйшай адукацыі, якая прадугледжвае скарачэньне дзяржаўнага фінансаваньня ўнівэрсытэтаў.
Каментары