Эканоміка2626

Сямашка распавёў пра тарыфы на электраэнергію пасля запуску атамнай электрастанцыі

У Беларусі пасля запуску АЭС будуць імкнуцца да зніжэння тарыфаў на электраэнергію для рэальнага сектара эканомікі, аднак шмат будзе залежаць ад дамоўленасцей з Расіяй па газе, паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў Сочы, перадае БелТА.

Праект Беларускай АЭС.

Сёння насельніцтва пакрывае каля 85% выдаткаў на электраэнергію, якая спажываецца

Стаіць задача на працягу двух гадоў выйсці на поўную кампенсацыю, але гэта будзе па меры росту заработнай платы і пенсій. Па цяплу насельніцтва аплачвае 16,8% выдаткаў, задача выйсці на 100% зараз не ставіцца.

«У шэсць разоў падняць кошты — хто вытрымае? Нават заможныя ці людзі з сярэднім дастаткам не могуць. Мы такую задачу і не ставім у бліжэйшы час», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

У рэальным сектары эканомікі трэба ісці да зніжэння тарыфаў — хоць бы да 10 цэнтаў за 1 кВт·г (цяпер 11 цэнтаў за 1 кВт·г). А ў перспектыве Беларусь будзе імкнуцца прывесці тарыфы на электраэнергію да ўзроўню дзеючых у Расіі.

Віцэ-прэм'ер разлічвае, сабекошт вытворчасці электраэнергіі будзе зніжацца, гэта ўжо зараз можна бачыць на прыкладзе новых станцый. З уводам АЭС выпрацоўка ўласнай электраэнергіі будзе абыходзіцца Беларусі яшчэ танней, упэўнены ён.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка7

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка7

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць