Афіша

Музей «Аліварыя» запрашае на бясплатны бірквэст-хопінг

Адзіны ў Беларусі музей піваварэння «Аліварыя» 19 мая правядзе займальны бірквэст-хопінг, прымеркаваны да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2018». Стаць удзельнікам унікальнага для Беларусі мерапрыемства і правесці вечар у піўным туры па мінскіх барах можна абсалютна бясплатна!

Што такое бірквэст-хопінг?

Бірквест-хопінг — гэта эксклюзіўны фармат адпачынку, які ўяўляе сабой мікс з піўнога квэста і бар-хопінга. Пры гэтым аматарам піва прапануецца дынамічны фармат наведвання розных устаноў за абмежаваны тэрмін, падчас якога ім трэба будзе выконваць заданні квэст-гульні, звязаныя з піваварнай і культурай спажывання піва.

Бар-хопінг — гэта новы трэнд у піўной культуры, які мае на мэце хуткую змену лакацый і дазваляе наведаць некалькі ўстаноў за адзін вечар, па маршруце дэгустуючы напоі.

Што вас чакае?

Падчас бірквэст-хопінга вы зможаце праверыць свае веды аб асноўных інгрэдыентах, з якіх вырабляецца піва, аб працэсе піваварэння і яго этапах, а таксама аб спалучэнні піва з ежай. Вам давядзецца адказаць на падступныя пытанні піўных самелье, паблукаць па лабірынце піваварэння і правільна падабраць закускі да розных стыляў піва. А фінальным пунктам у маршруце бірквест-хопінга стане пасвячэнне ў сапраўдныя піўныя эксперты ў сакрэтным фармаце.

Якія ўстановы вы наведаеце?

У ходзе барнага маршруту, які стартуе і фінішуе ў музеі «Аліварыя», вы пабываеце ў некалькіх любімых мінчанамі месцах адпачынку. Першым пунктам стане крэатыўнае кафэ ў цэнтры Мінска Sprava, далей вам прапануюць перамясціцца ва ўсім вядомы TNT ROCK CLUB, а затым вас ласкава прыме ў сябе ўстанова на самай тусовачнай барнай вуліцы сталіцы Зыбіцкай — кафэ Don Coffe'On.

Як трапіць на мерапрыемства?

Узяць удзел у бірквэст-хопінгу цалкам бясплатна можа любы ахвотны, які дасягнуў паўналецця. Для гэтага рэгіструйце каманду ад 2-х да 5-ці чалавек па спасылцы. Кожнай камандзе будзе аўтаматычна высланы электронны білет, які неабходна прад'явіць на ўваходзе. Напярэдадні мерапрыемства ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі ў электронным лісце атрымаюць ўказанне часу старту.

Спяшайцеся: колькасць месцаў абмежавана!

Старт:

Музей «Аліварыя», г. Мінск, вул. Кісялёва, 30

Калі:

19 мая 2018 г., субота

Час:

Пачатак маршруту для каманд — 16.30 — 19.30

Заканчэнне бірквэст-хопінга — 21.30

18+

Па дадатковую інфармацыю пра бірквэст-хопінг звяртайцеся да Аляксандры Грыбанавай, вядучага спецыяліста па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя», Carlsberg Group

+375 29 500 01 92, [email protected]

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць