Культура1010

«Малевіч — гэта наш сымбаль веры, і ён павінен быць расейскім»

Мяркуе дырэктар «Сотбіс-Расея» Міхаіл Каменскі. Украінцы таксама лічаць Казіміра Севярынавіча Малевіча сваім. А беларусы?

У гутарцы з расейскім «Коммерсантом» дырэктар «Сотбіс-Расея» Міхаіл Каменскі разважае, чаму так неабходна, каб выстаўленая на аўкцыёне Sotheby`s у Нью-Ёрку «Супрэматычная кампазыцыя» Казіміра Малевіча, а таксама іншыя творы вялікага мастака, патрапілі ў Расею. Сярод іншага М. Каменскі кажа: «Супрэматызм Малевіча — гэта кропка адліку мастацтва сучаснасьці, яго стылеўтваральная плятформа.

Брэнд «Расея» пабудаваны на Малевічы. Ступень яго пранікненьня ў сусьветную культуру такая, што я ня ведаю з чым яе можна супаставіць.
Практычна ўся візуальнасьць нашага часу — дызайн, архітэктура, мода, кінематограф, рэкляма — пабудаваныя на канцэптуальных рашэньнях Малевіча альбо мастакоў, што каранямі паходзяць зь яго філязофіі і ягонай школы. Малевіч — гэта наш сымбаль веры, і ён павінен быць расейскім».

Даведка

Хто яшчэ лічыць Казіміра Малевіча сваім мастаком?
Беларускім і расейскім мастаком Малевіча называе slounik.org. Беларуская Вікіпэдыя, як высьвятляецца, яшчэ ня мае старонкі пра знанага мастака. Беларускі сьлед прасочваецца толькі на харвацкай Вікіпэдыі, якая называе паходжаньне бацькоў Малевіча польска-беларускім. Расейская Вікіпэдыі акрэсьлівае творцу, як расейска-савецкага мастака, італьянская і гішпанская – расейскім, славенская – расейскім мастаком украінскага паходжаньня. Украінскім мастаком стваральніка супрэматызму лічаць украінская, нямецкая ды баўгарская Вікіпэдыі, а таксама сайт artcyclopedia.com. Польская Вікіпэдыя – мастаком польскага паходжаньня, народжаным пад Кіевам. Ангельская ды француская Вікіпэдыі падаюць інфармацыю пра паходжаньне аўтара «Чорнага квадрату» нэўтральна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў7

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць