Меркаванні77

Слова на Дзяды: Валянцін Тарас

Хоць гэта сьвята даўняе, і наш народ яго адзначаў ад веку спрадвеку, але ў найноўшы час так павярнулася, што гэта больш чым памінаньне дзядоў. Гэта нацыянальнае сьвята, зь якім зьвязана і нашыя мары аб незалежнасьці дзяржаўнай, і наагул зь беларушчынай. Такім днём зрабіліся Дзяды.

Валянцін Тарас: «Сталася так у нашай гісторыі, што Дзяды зрабіліся нацыянальным сьвятам. Хоць гэта сьвята даўняе, і наш народ яго адзначаў ад веку спрадвеку, але ў найноўшы час так павярнулася, што гэта больш чым памінаньне дзядоў. Гэта нацыянальнае сьвята, зь якім зьвязана і нашыя мары аб незалежнасьці дзяржаўнай, і аб лёсе нашай мовы, і наагул з усёй беларушчынай, з усім тым, што мы ўкладваем у гэты панятак. Такім днём зрабіліся Дзяды.

У тыя славутыя Дзяды 1988-га, калі ўпершыню «чаромху» прымянілі, калі было самае першае вялікае шэсьце, я акурат у гэты дзень вярнуўся з дому творчасьці, зь Піцунды. Ехалі мы з жонкай з аэрапорту на таксі і ўбачылі гэтае шэсьце. Я тады жыў у раёне Зялёнага Лугу, на вуліцы Каліноўскага. Я зразумеў адразу, у чым справа, сказаў жонцы — яжджай адна дахаты, выскачыў з таксоўкі і далучыўся да гэтага шэсьця. Для мяне гэта выйшла, «з карабля на баль»...

Для мяне асабіста Дзяды зьвязаныя яшчэ і з Васілём. Васілём Уладзіміравічам Быкавым. Сёлета ўжо пяць гадоў яго з намі няма. Ён сярод тых дзядоў, памяць якіх мы шануем, якой мы кланяемся да зямлі і чарку падымаем. Вось, сярод гэтых дзядоў цяпер і Васіль Уладзіміравіч Быкаў».

* * *

Валянцін Тарас — партызан, літаратар, сябар Васіля Быкава.

Каментары7

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць