Грамадства5858

Расійскі журналіст абураны: даішнікі спынілі яго на выездзе з Беларусі і спагналі штрафы адразу за 8 перавышэнняў хуткасці

Журналіст маскоўскага выдання «Новые ізвестія» пакрыўдзіўся на беларусаў: маўляў, рускіх «абуваюць» на мяжы. А прычынай стала ўсяго толькі патрабаванне сплаціць перад выездам з краіны штрафы за перавышэнне хуткасці.

«Выязджаючы ў пачатку чэрвеня ў Беларусь, я спецыяльна паглядзеў форумы аўтааматараў, дзе бывалыя ездакі прамым тэкстам паведамлялі: ганяць у суседняй дзяржаве можаце як душы заўгодна, паколькі штрафы з відэакамер у Расію не прыходзяць, — яны, маўляў, толькі для мясцовых. Тым больш што ездзіць па трасе, якая вядзе ў Еўропу, адно задавальненне. У адрозненне ад расійскага ўчастка дарогі Масква-Брэст, на беларускай — велізарная раздзяляльная паласа і шырокія абочыны. Не дарога, а ўзлётная паласа, на якой і 180 км на гадзіну здаюцца зусім не бязмежнай рызыкай!» — піша журналіст Сяргей Львоў.

Вось толькі «паганяць як душы заўгодна» без наступстваў не атрымалася. За 500 метраў да мяжы машыну Львова спынілі даішнікі і папрасілі аплаціць парушэнні, якія трапілі на відэакамеры. Іх за тры дні ў расейца набралося аж 8, агулам на 243 беларускія рублі.

Львова здзівіла, што плаціць трэба ў беларускіх рублях ці банкаўскай карткай. Рускія рублі і іншую валюту ў яго не прынялі.

Прычым, адзначае ён, разам з ім за штрафы спынілі яшчэ некалькіх кіроўцаў. Па словах журналіста, з некаторых кіроўцаў патрабавалі грошы за парушэнні, якія назбіраліся за апошнія некалькі гадоў транзітных паездак праз Беларусь.

Таксама журналіст здзівіўся — чаму гэта яго не папярэдзілі пра такі сюрпрыз пры ўездзе ў краіну? І развёў канспіралогію: на яго думку, ёсць і палітычныя перадумовы.

«Вядома, што «бацька» Лукашэнка ўсур'ёз пакрыўдзіўся за незаконныя памежныя пасты на ўездзе ў Расію. Не выключана, што праверка расійскіх машын на штрафы — мера ў адказ з Мінска», — піша Львоў.

У ДАІ Віцебскай вобласці кажуць, што нічога дзіўнага няма. Па такой сістэме праца ідзе ўжо даўно. Калі на камеру трапляе машына, на якой ёсць парушэнні, праз пару соцень метраў яе спыняць і папросяць аплаціць штрафы. Праўда, даішнікі не змаглі адказаць, што будзе з кіроўцам, у якога раптам не хопіць грошай на аплату.

Мабільны пункт кантролю аплаты на трасе М1 пачаў сваю працу яшчэ ў канцы 2017 года, распавялі «Нашай Ніве» ў кампаніі «Бяспечныя дарогі», што займаецца сістэмай фотафіксацыі парушэнняў.

Пункты кантролю аплаты працуюць ва ўсіх абласцях краіны, на асноўных транспартных патоках, дзе рухаюцца госці Беларусі, знаходзяцца яны там па рашэнні ДАІ.

Мабільны пункт пакуль што толькі адзін на ўсю краіну, ён і стаіць на М1. Як доўга ён будзе там знаходзіцца, вырашаць таксама даішнікам.

Каментары58

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →