Свет11

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў

Прэзідэнт ЗША падаў у суд на BBC за паклёп, які, на яго думку, выяўляўся ў мантажы фраз з ягонага выступу 6 студзеня 2021 года ў дакументальным фільме праграмы Panorama. Трамп патрабуе ад Брытанскай вяшчальнай карпарацыі пяць мільярдаў даляраў, паведамляе BBC.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Кіраўніцтва BBC пакуль афіцыйна не каментавала факт падачы пазову.

У лістападзе BBC папрасіла прабачэння ў Трампа за мантаж ягоных выказванняў, але адхіліла патрабаванне аб кампенсацыі, заявіўшы, што не бачыць падстаў для абвінавачванняў у паклёпе. Пра намер падаць пазоў супраць BBC Трамп заявіў тады ж, у пачатку лістапада.

«Я думаю, мне варта гэта зрабіць. Яны схітравалі. Яны змянілі словы, якія я казаў», — заявіў Трамп журналістам. Пасля гэтага ён накіраваў карпарацыі ліст з пагрозай судовага пазову.

Скандал вакол мантажу слоў Трампа разгарэўся пасля таго, як брытанская газета Telegraph апублікавала службовую запіску Майкла Прэската, былога незалежнага дарадцы камітэта BBC па рэдакцыйных стандартах.

У ёй Прэскат звярнуў увагу кіраўніцтва BBC на тое, што ў адной з флагманскіх праграм карпарацыі Panorama прамова Дональда Трампа была зманціравана такім чынам, што сэнс яго слоў аказаўся скажоным.

У сваёй прамове ў Вашынгтоне 6 студзеня 2021 года Трамп сказаў: «Мы пойдзем да Капітолія і будзем падбадзёрваць нашых адважных сенатараў і кангрэсменаў». Больш чым праз 50 хвілін пасля гэтага (ў тым жа выступе) ён заявіў: «І мы будзем змагацца. Змагацца з усіх сіл».

Але ў праграме Panorama: Trump: A Second Chance? («Трамп: Другі шанец?»), якая выйшла ў эфір летась, яго словы былі пададзеныя так: «Мы пойдзем да Капітолія… і я пайду з вамі. І мы будзем змагацца. Мы будзем змагацца з усіх сіл».

Заява пра намер «змагацца з усіх сіл» была зробленая тады, калі Трамп гаварыў пра тое, наколькі «скажонымі» былі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. У агульнай складанасці словы «змагацца» або «змаганне» прагучалі ў яго выступе 20 разоў.

BBC прызнала, што такі мантаж ствараў памылковае ўражанне, быццам Трамп наўпрост заклікаў да гвалтоўных дзеянняў.

9 лістапада генеральны дырэктар карпарацыі Цім Дэйві і дырэктар BBC News Дэбора Тэрнэс падалі ў адстаўку.

Да таго як Трамп падаў пазоў, юрысты BBC падрабязна адказалі на яго прэтэнзіі. Яны, у прыватнасці, заявілі, што ў такім мантажы не было злога намеру і што фільм не нашкодзіў Трампу, бо той перамог на прэзідэнцкіх выбарах неўзабаве пасля выхаду фільма ў эфір.

Акрамя таго, юрысты адзначылі, што BBC не мела правоў на паказ гэтай праграмы на сваіх амерыканскіх каналах і, адпаведна, не дэманстравала яе ў ЗША. Фільм быў размешчаны на ўласным сэрвісе BBC — iPlayer, але ён даступны толькі з тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Адвакаты Трампа ў пазове згадваюць пагадненне BBC з іншай медыякарпарацыяй, паводле якога тая, згодна з іх звесткамі, мела правы на распаўсюд фільма за межамі Брытаніі. На гэтае сцвярджэнне пакуль не адказалі ні BBC, ні гэтая карпарацыя.

Акрамя таго, у пазове сцвярджаецца, што жыхары Фларыды маглі паглядзець фільм з дапамогай VPN або ж на брытанскім струменевым сэрвісе BritBox.

Каментары1

  • Айсберг лжи и манипуляций
    16.12.2025
    случай с Трампом-это лишь верщина Айсберга лжи и манипуляций.
    В случае с Трампом они не на того напали, на того, кто может себя защитить и призвать к ответу, а миллионы фактов искажения информации в отношении других лиц остаютсся безнаказанными.

    Я как.то был на презентации немецкого филиала BBC для журналистов. Что меня тогда удивило: они не скрывали, что у них задача- не какое.то беспристрастное вещание, а пропаганда британских интересов. А ради пропаганды естественно, можно искажать, замалчивать невыгодное. Главное чтоб на прямом вранье не поймали

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць