На Гаваях пры трапленні вулканічнай бомбы з вулкана Кілауэа ў турыстычнае судна пацярпелі 23 чалавекі. Пра гэта распавялі мясцовыя ўлады, піша РБК
З лававага патоку вылецеў кавалак пароды, які прабіў дах лодкі і ўпаў у пасажырскае аддзяленне. Пасля гэтага судна вярнулася ў порт Ніла. Не менш як 13 чалавек, у тым ліку 20-гадовая дзяўчына, у якой была зламаная нага, былі шпіталізаваны, паведамілі ў экстраных службах. Астатнім пацярпелым медыкі аказалі дапамогу на месцы здарэння.
Мясцовыя ўлады адзначылі, што ўладальнікам лодкі з'яўляецца кампанія, якая арганізоўвае туры да вулканаў. Кошт квітка на такі тур складае $ 220 з чалавека. Падчас паездкі турысты могуць паглядзець з судна, як лава сцякае ў мора.
Каментары