У Віцебску нецвярозы бяспраўнік спрабаваў схавацца ад ДАІ і ўрэзаўся ў святлафор, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Уначы 22 ліпеня каля 3.30 увагу ДПС прыцягнуў аўтамабіль «Рэно», які здзяйсняў дзіўныя манеўры. Супрацоўнікі ДАІ падалі кіроўцу сігнал, каб той спыніўся, аднак ён паспрабаваў схавацца.
У выніку машыну занесла, яна наехала на апору святлафора і перакулілася. Машына загарэлася, але ратавальнікі яе патушылі. У салоне аўтамабіля знаходзілася непаўналетняя пасажырка. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Кіроўца выбраўся з аўтамабіля і паспрабаваў збегчы, але яго паспелі затрымаць.
Ім аказаўся 18-гадовы жыхар Віцебска, які ніколі не меў пасведчання кіроўцы. У момант кіравання аўтамабілем ён быў п'яны. Раней ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. На хлопца склалі 4 пратаколы. Аўтамабіль арыштавалі.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары