Грамадства11

Усе гіпермаркеты Мінска: адрасы і час працы

Зручнасць гіпермаркетаў заключаецца ў тым, што тут можна купіць усё: ад прадуктаў харчавання да бытавой тэхнікі. Таксама зручна, што некаторыя з іх працуюць кругласутачна і маюць бясплатны транспарт.

BIGZZ

Першым мінскім гіпермаркетам стаў BIGZZ (у ГЦ «Экспабел»), які адчыніўся яшчэ ў 2005 годзе.

Ён знаходзіцца на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАДа. Час працы гіпермаркета: з 8:00 да 24:00.

Адрасы і час працы іншых гандлёвых аб’ектаў гэтай сеткі, якія лічацца супермаркетамі:

  • вул. Налібоцкая, 1; 9:00-23:00;
  • пр-т Машэрава, 76А; кругласутачны;
  • вул. Бялінскага, 17/1; 8:00-23:00;
  • Лагойскі тракт, 37; кругласутачны;
  • пр-т Жукава, 44; 9:00-23:00;
  • вул. Кальварыйская, 4; кругласутачны.

ГІПА

Адрасы і час працы гіпермаркетаў сеткі «Гіпа»:

  • пр-т Ракасоўкага, 2; 9:00-23:00;
  • Ігуменскі тракт, 30; 9:00-23:00;
  • пр-т Партызанскі, 150А (ГЦ «МОМО»), каля ст. м. «Магілёўская»; 8:00-23:00;
  • вул. Гарэцкага, 2; 9:00-23:00;
  • вул. Гарадзецкая, 30; 9:00-23:00.

Зусім нядаўна, 20 ліпеня 2018 г., «Гіпа» адчыніў у Мінску свой шосты гіпермаркет у новым ГЦ DiaMond, які знаходзіцца на 28-м кіламетры МКАД у раёне скрыжавання з вуліцай Громава, у пешай даступнасці ад Малінаўкі. Гіпермаркет працуе з 9:00 да 23:00.

PROSTORE

Адрасы і час працы гіпермаркетаў ProStore:

  • вул. Каменнагорская, 3; 8:00-24:00;
  • пр-т Пераможцаў, 84; 9:00-24:00;
  • пр-т Дзяржынскага, 126; кругласутачны;
  • пр-т Партызанскі, 18; 8:00-24:00;
  • вул. Убарэвіча, 176 (Чыжоўка); 8:00-24:00; ходзіць бясплатны аўтобус.

КАРОНА

Адрасы і час працы гіпермаркетаў «Карона»:

  • вул. Кальварыйская, 24 (ст. м. «Маладзёжная»); 9:00-24:00;
  • вул. Каржанеўскага, 26 (Курасоўшчына); 9:00-23:00;
  • пр-т Незалежнасці, 154 (Уручча); 9:00-23:00;
  • пр-т Пераможцаў, 65 (ГЦ «Замак»); 9:00-02:00; бясплатны транспарт.

ЕЎРАОПТ

Сетка «Еўраопт» свой першы «гіпер» па вуліцы Мантажнікаў-2 назвала «гіпердыскаўнтарам». Час яго працы: з 9:00 да 23:00. Гэты аб’ект знаходзіцца ў прамзоне ТЭЦ-4, таму для зручнасці сюды арганізаваны бясплатныя аўтобусы. Бясплатна можна даехаць і ў наступныя два гіпермаркеты:

  • вул. Дзянісаўская, 8-2; 9:00-23:00 (пятніца-субота: 9:00-24:00);
  • вул. Гашкевіча, 3-2; 9:00-23:00;

Іншыя адрасы гіпермаркетаў сеткі «Еўраопт» і час іх працы:

  • вул. Казіміраўская, 6; 9:00-23:00;
  • вул. Прытыцкага, 29; 9:00-23:00;
  • вул. Галубка, 21; 9:00-23:00;
  • вул. Нікіфарава, 51; 9:00-23:00;
  • вул. Адзінцова, 65; 9:00-23:00.

GREEN

Адрасы і час працы гіпермаркетаў GREEN:

  • вул. Глебкі, 5 (ст. м. «Спартыўная»); 9:00-23:00;
  • вул. Прытыцкага, 156 (ст. м. «Каменная Горка»); 9:00-23:00;
  • вул. Мсціслаўца, 11; 9:00-24:00.

АЛМІ

Гандлёвая сетка «Алмі» мае толькі адзін гіпермаркет, праўда, ён размешчаны ў Гродне. У Мінску самыя буйныя аб’екты сеткі — супермаркеты. Яны зручныя для мінчан сваім часам працы, таму назавём іх адрасы:

  • пр-т Дзяржынскага, 91; кругласутачны;
  • вул. Прытыцкага, 93; 07:00-02:00.

 СУСЕДЗІ

У Мінску гандлёвая сетка «СУСЕДЗІ» мае 54 крамы, іх адрасы тут. Гіпермаркет «Суседзі» знаходзіцца па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 178. Час яго працы — з 8:00 да 23:00.

Прыемных вам пакупак!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія30

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць