Эканоміка2020

У Кітаі збіраюцца вызваліць ад падаходнага заробкі да 700 долараў, сярэдняя зарплата дасягнула $900

Улады КНР вырашылі даць людзям магчымасць больш зарабіць, каб тыя маглі больш патраціць.

Улады КНР збіраюцца падняць неабкладаны падаходным падаткам мінімум з 3,500 юаняў на месяц (каля 512 долараў) да 5,000 юаняў (больш за 700 долараў), піша China Daily.

Гэта робіцца для таго, каб даць людзям магчымасць пакінуць сабе больш грошай на асабістыя траты — што дапаможа ажывіць спажывецкі рынак і падштурхне рост эканомікі. 

Кітай традыцыйна лічыўся краінай таннай працоўнай сілы, але гэтыя часы сыходзяць у мінулае. Сярэднямесячны заробак у Кітаі ўжо перавышае 900 долараў — лічы, у два разы больш за тое, колькі мае сярэднестатыстычны беларус.

Ужо цяпер у Кітаі вызваленыя ад падаходнага заробкі так званага ўзроўню «папіццот» — таго самага, якога мы ўсё аніяк не можам дасягнуць.

Што праўда, у Беларусі прыватныя асобы — незалежна ад таго, хто колькі зарабіў — плацяць 13% падаходнага падатку (а айцішнікі з ПВТ дык увогуле толькі 9%). У Кітаі шкала прагрэсіўная — чым больш зарабляеш, тым большы падатак.

Стаўка падаходнага падатку ў Кітаі даходзіць ажно да 45% на заробкі, большыя за 11 тысяч долараў у эквіваленце.

Але і гэта, магчыма, хутка зменіцца. Кітайскія эксперты мяркуюць, што сапраўдныя багацеі — гэта тыя, хто атрымлівае прыбытак не ў выглядзе заробку, а як даходы ад інвестыцыяў ці продажу актываў. Таму, магчыма, замест высокіх падаткаў на вялікія заробкі варта лепей падняць падаткі на маёмасць. 

Дарэчы, згодна China Daily, ад студзеня па ліпень жыхары краіны заплацілі больш за 136 мільярдаў долараў падаходнага падатку (калі перавесці з юаняў). Гэта ў 113 разоў больш за тое, колькі падаходнага падаткавікі сабралі за той жа час з жыхароў нашай краіны.

Удакладненне

У пачатковым варыянце артыкула прапанаваная сума неабкладанага заробку памылкова называлася як 7000 юаняў. На самой справе гэта 5000 юаняў.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць