Меркаванні55

Віншаваньне старшыні Рады БНР з Днём Герояў

Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народу да Дня Слуцкага Збройнага Чыну.

Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народу да Дня Герояў 27 лістапада 2008 году

Дарагія браты і сёстры!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з угодкамі Слуцкага Збройнага Чыну!

Раблю гэта аднак сёньня з пэўным смуткам. Што сказалі‑б нашыя слаўныя случчакі, калі‑б пабачылі, што 88 гадоў пасьля іхнага Збройнага Чыну, калі яны былі гатовыя памерці, каб жыў наш край — вольная і незалежная Беларуская Народная Рэспубліка — мы ўсё яшчэ ў няволі.

Так, у няволі, дарагія Суродзічы. Дасюль мы ня зьдзейсьнілі ідэалаў, выказаных у Акце 25 Сакавіка! За выняткам беларускай моладзі, якую я вітаю ад глыбіні сэрца, людзі нашыя, наш народ, яшчэ ўсё жывуць у страху, яшчэ ўсё ня ведаюць сэнсу словаў СВАБОДА, ВОЛЯ, ЛЮДЗКАЯ ГОДНАСЬЦЬ. Абы выжыць да заўтра, абы ня страціць працу, абы ня страціць пэнсіі — вось ідэалы пераважнай бальшыні нашага народу 88 гадоў пасьля Слуцкага Збройнага Чыну.

А маглі‑б мы быць, як нашыя вольныя суседзі, народам паўнавартасным, часткаю Эўразьвязу, жыць заможна і годна, вырашаць свой лёс не ў залежнасьці ад волі дыктатара і ягоных паплечнікаў, а ў залежнасьці ад агульнага свабоднага волявыяўленьня — так як найлепш для ўсіх нас — каб дзеці нашыя і ўнукі ганарыліся сваім краем, а не стараліся за ўсякую цану яго пакінуць з надзеяй, што знойдуць шчасьце на чужыне.

Але для таго, каб дамагчыся свабоды і дабрабыту, нам трэба памятаць нашых герояў, любіць Беларусь так, як яны яе любілі, і верыць, як гэта казаў новаабраны прэзыдэнт Злучаных Штатаў падчас свае выбарчай кампаніі, што «Так, мы можам!» Ці‑ж мы горшыя за народы вольных краінаў сьвету? Мы ня горшыя, дарагія Суродзічы, але магчыма мы яшчэ не зразумелі, што будучыня нашая ў нашых руках. Што толькі мы можам зрэалізаваць высокародныя ідэалы нашых слаўных продкаў‑случчакоў.

Жыве Беларусь!

Iвонка СУРВІЛЛА, Старшыня Рады БНР

Паводле газэты «Беларус»

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць