Культура66

Курапаты — кропля ў вялізным моры: выйшла перавыданне кнігі Марціна Полака «Затушаваныя краявіды»

Сёлета пабачыў сьвет пераклад кнігі Марціна Полака «Затушаваныя краявіды» на беларускую мову.

Кніга аўстрыйскага пісьменьніка не пакінула абыякавым беларускага чытача. Менш чым за паўгода ўвесь наклад распрадалі. Цяпер выйшаў дадатковы.

Гэтае выданьне будзіць сумленьне й памяць. Яно даводзіць, што ў нашай частцы Эўропы раскіданыя тысячы безыменных магілаў (і Курапаты, пра якія неаднаразова піша аўтар — гэта толькі кропля ў вялізным моры), дзе ляжаць людзі, памяць пра якіх была сьвядома сьцёртая пануючымі тут рэжымамі. Гэта славенскія нацыяналістыя, харвацкія ўсташы, украінскія партызаны, беларускія інтэлігенты…

Як піша аўтар, часта адпаведныя органы ведаюць, дзе прыкладна знаходзяцца масавыя пахаваньні, аднак не праводзяць дакладнае лякалізацыі, ня кажучы ўжо пра расьсьледаваньне падзеяў і ўзьвядзеньне мэмарыялаў. Магчыма таму, што гэта прывядзе да палітычна непажаданых наступстваў, або таму, што праўды яны баяцца болей, чым крывавых зданяў мінулага. 

У сваім эсэ «Затушаваныя краявіды» Марцін Полак спрабуе нанесьці на мапу нашага кантынэнту гэтыя забытыя месцы й вярнуць памяць пра іх.

Кніга Марціна Полака — гэта выдатны ўзор літаратуры факту з элемэнтамі рэпартажу, вуснае гісторыі й гісторыі штодзённасьці. У Беларусі мы добра ведаем гэты жанр па творах Алеся Адамовіча й Сьвятланы Алексіевіч.

Пра тое, як атрымаць кнігу, можна даведацца на сайце часопіса Arche.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе14

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць