Культура22

Браты з вёскі Азярычына на Пухавіччыне ўкладаюць кнігу пра родную вёску, шукаюць фота землякоў

Дарагія азярыкі!

Гэтак мы звяртаемся да сваіх землякоў — тых, хто нарадзіўся ў вёсцы Азярычына (а таксама ў Таварскіх, Рэчках, Астраўках, Махоўцы, Вялікай Луцэ, Кухараўцы, Будзёнаўцы і Вераб’ёўцы) Пухавіцкага раёна, або тых, чые бацькі і дзяды паходзяць адтуль. Мы, Зміцер і Юрась Санько, выпускнікі Азярычынскай школы 1966 года, рыхтуем кнігу пра нашу родную вёску. Яна будзе змяшчаць разнастайны матэрыял: вынікі археалагічных даследаванняў; гістарычны нарыс; песні, якія спявалі нашыя продкі; мікратапаніміку вёскі і наваколля; традыцыйныя імёны; слоўнік азярыцкай гаворкі; спіс ахвяраў рэпрэсій 30—40-х гадоў, а таксама звесткі, якія дапамогуць скласці свой радавод кожнаму з вас, хто гэтым цікавіцца.

Хочам, каб кніга была не толькі змястоўнай, але і цікавай. Але нам не стае ілюстрацыйнага матэрыялу. Таму просім вас дапамагчы ў гэтай справе: перагледзець сямейныя фотаархівы і выбраць старыя фатаздымкі. Нас цікавяць у асноўным даваенныя і дарэвалюцыйныя. Гэта могуць быць не толькі звычайныя сямейныя здымкі, але і фатаграфіі тых, хто служыў у царскай арміі, быў на прымусовай працы ў Германіі або з’ехаў у Амерыку. Можа, у каго захаваліся старыя здымкі даўнейшых хат, іх інтэр’ераў, гаспадарчых пабудоў, млына, які стаяў на Пцічы, старога моста, гатара, будаўніцтва ГЭС (гідраэлектрастанцыі), працы ў полі на жніве, на сенакосе, святкавання Вялікадня, Калядаў і г. д.

Уніяцкая капліца на старых азярыцкіх могілках, пабудаваная ў 1813 годзе. Здымак 1910 г.

Фатаграфіі абавязкова павінны быць падпісаныя. Калі здымак групавы, трэба пералічыць асобаў (злева направа): прозвішча, імя і імя па-бацьку,а таксама, калі ведаеце, — як звалі чалавека па-вулічнаму, па-вясковаму (напрыклад, Ярмолавы, Крыськавы, Мамекавы, Бабенькавы). Канечне трэба пазначыць і год. Калі год невядомы, то хаця б прыблізны час.

Здымкі трэба прысылаць у сканаваным выглядзе з разрозненнем 600 dpi на электронны адрас: [email protected]. Калі вы не маеце магчымасці сканаваць, можаце перадаць самі фатаграфіі. У такім разе тэлефануйце Змітру Санько: 8044—752-86-85 vel.; 8029—185-05-28 vel.; 243-19-40 гарад. (у Мінску) або Людміле Бялевіч: 8029—345-93-60 vel. (у Азярычыне). Калі вы жывяце ў іншым горадзе, здымкі можна паслаць таксама па пошце заказным лістом на адрас: 220007, г. Мінск, вул. Ляўкова, д. 19, п. 2Н («Тэхналогія»). Усе арыгіналы здымкаў абавязуемся вярнуць.

Яшчэ адна просьба. Мы шукаем партрэт Ганны Хведараўны Ляпёшкі (Ганны Шайбаковай), 1916 г. н. (яна памерла ўжо, але мы, на жаль, нават не ведаем, калі і дзе яна пахавана). У 1997 годзе мы запісвалі ад яе і ейнай сястры, Марыі Хведараўны Ладуцькі (Манькі Крыськавай), азярыцкія песні. Яе дом стаяў недалёка ад новай школы. Можа, хто-небудзь з сваякоў, сяброў ці былых калегаў мае здымак, дзе яна сфатаграфавана асобна або ў кампаніі? Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць