Свет33

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім

Прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус заявіў, што беспілотнік, які заляцеў на тэрыторыю краіны 18 кастрычніка, прыляцеў з Польшчы і быў абсталяваны баявым зарадам. Паводле яго слоў, у гэтым няма сумневаў. Дрон быў украінскім, піша Delfi.lt.

Момант выбуху дрона. Скрыншот з відэа Delfi

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. У Панявежскім і Шаўляйскім паветах абвясцілі чырвоны ўзровень паветранай трывогі. Літоўскія вайскоўцы паведамілі, што абломкі беспілотніка знайшлі ў вёсцы Юаджоніс. Яны пашкодзілі аўтамабіль, які праязджаў побач, але людзі ў машыне не пацярпелі.

Сінкявічус патлумачыў, што гэты выпадак адрозніваўся ад папярэдніх выпадкаў выяўлення дронаў у Літве, бо беспілотнік перасёк мяжу з Польшчай, якая ўваходзіць у Шэнгенскую зону. Знішчальнікі ўзляцелі і адсочвалі аб’ект, але праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я не змаглі ўбачыць яго візуальна. Прычыны падзення і выбуху дрона высвятляюцца: следчыя правяраюць, ці сутыкнуўся ён з зямлёй або дрэвам.

Таксама на гэтым пасяджэнні Камітэта нацыянальнай бяспекі Літвы абмяркоўвалі начную спробу падпаліць абсталяванне Starlink. Як паведаміў прэм’ер-міністр Літвы, інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі кампаніі Delska Lithuania ў Вільні, у раёне Верхнія Панары. Там захоўвалася абсталяванне Starlink.

Па словах Сінкявічуса, зламыснікі выкарысталі запальную сумесь і «кактэйлі Молатава», каб учыніць пажар. Агонь своечасова заўважыў ахоўнік, які пачаў яго тушыць і выклікаў пажарнікаў. Антэны не загарэліся, толькі крыху абгарэў блок кіравання. Да прыезду ратавальнікаў іх дапамога ўжо не спатрэбілася. Расследаванне працягваецца, падазраваныя пакуль не вызначаныя, іх актыўна шукаюць.

Сінкявічус і кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас звязалі гэтыя падзеі з гібрыднай дзейнасцю Расіі ў рэгіёне, накіраванай, паводле іх ацэнкі, на тое, каб паўплываць на поспех украінскіх аперацый. Прэм’ер назваў падпал дыверсіяй.

Пасля інцыдэнту ўлады ўзмацнілі ахову аб’ектаў крытычнай інфраструктуры. Паводле Сінкявічуса, асаблівыя меры бяспекі цяпер дзейнічаюць на 15 такіх аб’ектах. Таксама абмяркоўвалася, як палепшыць інфармаванне і абарону кампаній, звязаных з абароннай прамысловасцю.

Прэм’ер дадаў, што прадстаўнікоў Delska Lithuania яшчэ ў пятніцу папярэдзілі пра неабходнасць узмацніць ахову. Гэта адбылося незадоўга да спробы падпалу.

Каментары3

  • Хмарка
    19.10.2026
    Дрон быў сапраўдным, таму і выбухнуў, а СПА -не.
  • Юзік
    19.10.2026
    Сінкявічус - прарасейскі чалавечак, 154%
  • %
    20.10.2026
    Ну раз украінскі і з Польшы, то без праблем і дыпламатычных дэманршаў

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць