Улада1616

Лукашэнка сустрэўся з Макеем

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Па выніках мерапрыемства кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны распавёў журналістам, пра што інфармаваў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

Уладзімір Макей, у прыватнасці, праінфармаваў Лукашэнку аб сваім нядаўнім удзеле ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін — удзельніц «Усходняга партнёрства» і краін — членаў ЕС 15 кастрычніка ў Люксембургу.

«Было паведамлена аб рабоце над тымі дакументамі, якія мы зараз адпрацоўваем разам з Еўрасаюзам, — гэта прыярытэты партнёрства, пагадненні аб палягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. У цэлым ёсць істотныя зрухі па ўсіх дакументах, але, на жаль, не па нашай віне перыядычна з'яўляюцца нейкія новыя нюансы, якія патрабуюць дадатковага часу для аналізу, удакладнення або прыняцця рашэнняў», — адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, беларускі бок мае намер спакойна працаваць над гэтымі дакументамі з улікам нацыянальных інтарэсаў. «Ёсць выразная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы наконт працягу курсу на развіццё нармальных адносін з Еўрапейскім саюзам, у першую чаргу эканамічных, палітычных і гуманітарных», — падкрэсліў дыпламат

«Кіраўнік дзяржавы таксама быў праінфармаваны аб графіку знешнепалітычных сустрэч, візітаў замежных прадстаўнікоў да нас і візітаў кіраўніка дзяржавы за мяжу», — паведаміў міністр.

Ён адзначыў, што канец года абяцае быць багатым на мерапрыемствы на найвышэйшым і высокім узроўнях.

Сярод іх, напрыклад, запланаваны на 25—26 кастрычніка Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

У Гомелі бакі плануюць падпісаць вялікі пакет дакументаў — пагадненняў і кантрактаў — на некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў. «Ідзе актыўная праца, нейкіх нявырашаных пытанняў няма. Кіраўнік дзяржавы даручыў, каб гэтая падзея была арганізавана на найвышэйшым узроўні», — дадаў дыпламат.

Акрамя таго, Лукашэнка быў праінфармаваны аб падрыхтоўцы сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Міжнародны форум пройдзе ў Мінску 30 кастрычніка — 1 лістапада.

Удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі прэзідэнты і прэм'ер-міністры з іншых краін, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў, кіраўнікі і прадстаўнікі спецслужбаў, аналітычных супольнасцяў.

«Парадак дня вельмі актуальны і заключаецца ў тым, як пазбегнуць далейшага нагнятання канфрантацыі, якая сёння існуе ў рэгіёне. Кіраўнік дзяржавы таксама даў адпаведныя даручэнні па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства», — рэзюмаваў Уладзімір Макей.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць