Усяго патроху11

Ад гвалту гіне больш жанчын, чым ад раку і войнаў

Праблема гвалту над жанчынамі разраслася да маштабаў эпідэміі, —заяўляюць у ААН.

Праблема гвалту над жанчынамі разраслася да маштабаў эпідэміі, —заяўляюць у ААН.

Як мінімум кожную трэцюю жанчыну ў сьвеце хоць раз у жыцьці зьбівалі, прымушалі да інтымнай сувязі альбо іншым чынам прыніжалі. Пры гэтым у ролі гвалтаўніка, як правіла, аказваецца знаёмы мужчына. Сярод жанчын ва ўзросьце ад 15 да 44 гадоў гвалт — самая распаўсюджаная прычына сьмерці і інваліднасьці. Паводле праведзенага Сусьветным Банкам дасьледаваньня, сярод 10 фактараў рызыкі, вызначаных для гэтай катэгорыі жанчын, згвалтаваньні і побытавы гвалт апынуліся паводле рэйтынгу вышэй за рак, войны і малярыю.

Згодна з дадзенымі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, больш за палову жанчын Бангладэш, Пэру, Танзаніі і Этыёпіі прызналіся, што зазнаюць фізычны альбо сэксуальны гвалт з боку блізкага чалавека, а ў сельскіх раёнах Этыёпіі гэты паказчык дасягае 71 працэнта. Не абышла гэтая праблема і заходнія краіны — у Вялікай Брытаніі гэты паказьнік склаў 30 працэнтаў, у ЗША — 22. Разам з тым, паводле апытаньняў жанчын у 10 розных краінах, ад 55 да 95 працэнтаў жанчын, якія зазналі фізычны гвалт ад мужоў ці палюбоўнікаў, ніколі не зьвярталіся па дапамогу ні ў паліцыю, ні ў грамадзкія арганізацыі.

У Беларусі афіцыйныя справаздачы Міністэрства ўнутраных справаў штодня рэгіструюць каля 200 паведамленьняў пра сямейныя канфлікты. Па‑за паперамі і заявамі застаецца невядома колькі тых, хто не жадае зьвязвацца зь міліцыяй.

Паводле інфармацыі міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International», штогод каля трох тысяч беларускіх жанчын цярпяць ад гвалту ў сям’і.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты8

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

ЗША дазваляюць везці нафту Ірану для таго, каб ён дазваляў рабіць гэта іншым4

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты8

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць