Культура33

Be2gether абапал мяжы

Да канца году арганізатары фэстывалю зьбіраюцца абмеркаваць ідэю правядзеньня такога канцэрту зь беларускім бокам. Па словах пасла Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса, яго беларускі калега Ўладзімер Дражын «пазытыўна выказаўся пра наша жаданьне».

Арганізатары буйнейшага балтыйскага фэстывалю рок-музыкі Be2gether маюць намер правесьці наступны фэст па абодва бакі літоўска-беларускай мяжы, паведаміў заснавальнік і генэральны прадусар Be2gether Гендрус Клімкявічус.

«Мы хочам, каб жыхары абедзьвюх краінаў маглі ў роўнай ступені атрымаць асалоду ад музыкі, бо сам лёзунг фэстывалю гучыць: «Музыка адчыняе межы», — распавёў Гендрус Клімкявічус.

Па словах пасла Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса, адну сцэну мяркуецца разьмясьціць на тэрыторыі Літвы, а другую — у Беларусі. «Такім чынам, мы плянуем з дапамогай музыкі адчыніць межы паміж дзьвюма краінамі, бо нашыя народы яднае векавая гісторыя», — адначыў Багдонас.

Да канца году арганізатары фэстывалю зьбіраюцца абмеркаваць ідэю правядзеньня такога канцэрту зь беларускім бокам. Эдмінас Багдонас паведаміў, што ягоны беларускі калега Ўладзімер Дражын «пазытыўна выказаўся пра наша жаданьне».

Упершыню фэстываль Be2gether адбыўся ў жніўні 2007 году побач са старажытным замкам у Нарвілішках. На ім выступілі каля 30 гуртоў самых розных накірункаў і стыляў зь дзесятка краінаў. Сёлета фэст сабраў больш за 70 калектываў, ён адбываўся ў рамках праграмы «Вільня — культурная сталіца Эўропы 2009».

Tut.by

Каментары3

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў5

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў2

«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі6

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў7

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў5

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць