Усяго патроху

Найлепшы футбаліст Эстоніі заклікаў прэм’ер‑міністра падаць у адстаўку

«Калі звальняюць трэнера, які прывёў каманду ў ніжэйшую лігу, так і прэм’ер‑міністар Ансіп павінен узяць на сябе адказнасьць і сысьці ў адстаўку», кажа Андрэс Опэр.

Цэнтарфорвард і найлепшы бамбардзір зборнай Эстоніі па футболе Андрэс Опэр заклікае прэм’ер‑міністра Андруса Ансіпа падаць у адстаўку з прычыны эканамічнага крызысу, паведамляе postimees

У сёньняшнім нумары газэты Цэнтрысцкай партыі Kesknädal надрукаваны артыкул Опэра, у якім ён праводзіць паралелі паміж палітыкай і спортам.

«Калі звальняюць трэнера, які прывёў каманду ў ніжэйшую лігу, так і прэм’ер‑міністар Ансіп павінен узяць на сябе адказнасьць і сысьці ў адстаўку»,
— піша Опэр, якога тройчы ўзнагароджвалі тытулам найлепшага футбаліста Эстоніі.

Опэр уступіў у Цэнтрысцкую партыю ў 2006 годзе.

«Страты, якія апошнім часам панесла наша эканоміка, пацьвярджаюць, што стратэгіі Ансіпа не працуюць, — піша Опэр. — Паколькі Ансіп таксама спрабуе перанесьці адказнасьць на плечы сваіх партнёраў па кааліцыі, то ён несумленны чалавек і таму не гатовы для пасады «галоўнага трэнера» Эстоніі».

***

Андрэс Опэр нарадзіўся 7 лістапада 1977 г. у Таліне. Выступаў за «Флору» (Талін), дацкі «Ольбарг», «Тарпэда» Маскву, зь лета 2005 г. гуляе ў Галяндыі, абараняючы колеры «Роды» з Керкрадэ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі29

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі29

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць